4 траўня 2024, Субота, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палігон «Паўночны» закрыюць у 2017 годзе

5
Палігон «Паўночны» закрыюць у 2017 годзе

Узровень забруджвання на палігоне перавышае норму.

З пачатку 1980-х гадоў палігон «Паўночны», размешчаны недалёка ад Менска, рос і ўшыркі, і ўгору - патэнцыял велізарнага сметніка выкарыстоўваўся максімальна. Прайшло больш за 30 гадоў, і паўстала пытанне аб тым, што з палігонам рабіць далей, бо яго праектная магутнасць амаль вычарпалася. Сёння міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута распавёў падчас прэс-канферэнцыі БелТА пра тое, што да 2017 года выкарыстанне сметніка стане немагчымым.

- Палігон «Паўночны» для цвёрдых камунальных адкідаў эксплуатуецца з 1981 года на плошчы 23,4 га, - паведаміў міністр. - Праектная магутнасць палігона складае 26,5 млн тон. Разліковы тэрмін эксплуатацыі палігона з моманту ўводу - 37 гадоў. За ўвесь тэрмін эксплуатацыі паводле стану на 1 студзеня 2015 года на палігоне «Паўночны» захавана 22,8 млн т адходаў.

Палігон прымае на захаванне адходы ад горада Менска і Менскага раёна. Магутнасці палігона не дазваляюць яго эксплуатаваць у 2017 і наступных гадах. Акрамя таго, на палігоне ўстаноўленае перавышэнне канцэнтрацыі ў шэрагу забруджвальных рэчываў у параўнанні з фонам.

У мэтах зніжэння нагрузкі на гэты і іншыя палігоны («Трасцянецкі» і «Прудзішча») цяпер вядзецца будаўніцтва 2-й чаргі палігона «Трасцянецкі», які знаходзіцца ў раёне пасёлка Сосны. Заказчыкам праекта выступае КІУП «Гардарбуд». Здача праекта ў эксплуатацыю запланаваная ў 2016 годзе.

Акрамя таго, 29 красавіка 2016 года пачатае будаўніцтва смеццеперапрацоўчага сартавальнага завода ў раёне палігона «Трасцянецкі» магутнасцю 100 тысяч т адкідаў на год. Работы вядуцца ААТ «Мінскводбуд». Праектныя тэрміны будаўніцтва 4 месяцы. Увядзенне завода ў эксплуатацыю дазволіць знізіць нагрузку на палігоны горада Менска да 30%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках