4 траўня 2024, Субота, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі пройдзе выстава, прысвечаная Янку Купалу

1
У Грузіі пройдзе выстава, прысвечаная Янку Купалу
Янка Купала

2-4 чэрвеня ў Цхалтуба будзе праходзіць выстава, прысвечаная жыццю і творчасці паэта, а таксама грузінскім матывам у ягонай паэзіі.

Арганізатары - Грузінскае культурна-асветніцкае таварыства «Мамулі», Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Управа турызму і культуры горада Цхалтуба і Guest House in Tskaltubo пры падтрымцы мэрыі горада Цхалтуба, паведамляе «Салiдарнасць».

«Янка Купала меў вельмі сяброўскія пачуцці да галоўнай лекаркі санаторыя ў Цхалтуба Эліко Метэхелі, і менавіта ёй прысвяціў верш «Генацвале». Мы знайшлі ў Тбілісі яе ўнукаў. Яны заўтра павінны быць на адкрыцці», - распавялі арганізатары.

На пачатку траўня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы праходзіла выстава ювелірных вырабаў і упрыгажэнняў «Капае золата з променем сонца», дзе былі прадэманстраваныя работы грузінскіх мастакоў Экі Хурцыдзэ, Русудан Цалкаламанідзэ, Тамар Пацурыя і Экі Дзадзамія. Выстава пазнаёміла наведвальнікаў музея з найбольш цікавай часткай культурнай спадчыны Грузіі - перагародкавай эмаллю «мінанкары». Менавіта на гэтай выставе наважылі правесці дні Купалы ў Грузіі, у тым месцы, якое ён часта наведваў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках