3 траўня 2024, Пятніца, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзень дзіцяці ў польскім Сейме засядалі дзеці

6

1 чэрвеня ў польскім Сейме засядаў спецыяльны дзіцячы парламент, які займаўся павышэннем значнасці гістарычнай памяці ў грамадстве.

З нагоды Дня дзіцяці, які адзначаюць ва ўсім свеце 1 чэрвеня, у польскім Сейме засядаюць дзеці і моладзь. Сесія гэтага года праходзіць пад лозунгам «Месцы памяці - матэрыяльныя сведчанні важных для грамадскасці і нацыянальнай ідэнтычнасці падзей». Заданне маладзёнаў, якія мараць аб кар'еры дэпутата, палягае ў тым, каб выпрацаваць метады павышэння значнасці гістарычнай памяці ў грамадстве, паведамляе «Польскае Радыё».

Спікер Сейма Марэк Кухцінскі, які разам са сваім малодшым «калегам» адкрыў пасяджэнне 1 чэрвеня, адзначыў у сваім выступе, што раней не было такога, каб дзеці маглі прыйсці ў Сойм. «Гэта знак добрых часоў і пераменаў у лепшы бок», - дадаў ён. Упершыню Сейм дзяцей і моладзі быў скліканы ў 1994 годзе.

Фота: PAP/Paweł Supernak
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках