4 траўня 2024, Субота, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыпыненае выкарыстанне вакцыны, якой была прышчэпленая памерлая ў Гародні дзяўчынка

44
Прыпыненае выкарыстанне вакцыны, якой была прышчэпленая памерлая ў Гародні дзяўчынка

Чакаецца, што прыпыненне выкарыстання вакцыны будзе доўжыцца адзін-два дні.

Выкарыстанне бельгійскай вакцыны «Прыорыкс», якой была прышчэпленая памерлая ў Гародні дзяўчынка, на час разбіральніцтва прыпыненае, паведамляе БелаПАН са спасылкай на намесніка міністра - галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Беларусі Ігара Гаеўскага.

Са словаў Ігара Гаеўскага, створаная камісія Міністэрства аховы здароўя, якая працуе ў Гародні. Чакаецца, што прыпыненне выкарыстання вакцыны будзе доўжыцца адзін-два дні.

- Я думаю, што для таго, каб зрабіць канчатковую выснову аб тым, што адбылося, больш часу не спатрэбіцца. Вакцынай «Прыорыкс» не будуць пакуль прышчэпліваць. Нават калі мы на тысячу адсоткаў упэўненыя ў яе бяспецы, трэба дачакацца афіцыйных высноў. Калі мы зрушылі план прышчэпак на некалькі дзён, гэта не нанясе страты здароўю дзяцей.

Галоўны санітарны лекар падкрэсліў: «сцвярджаць, што смерць дзіцяці адбылася ў выніку вакцынацыі, нельга». Вакцына выкарыстоўваецца ў краіне з 2014 года, толькі сёлета ў Беларусі было выкарыстана 150 тысяч доз вакцыны, не было ніводнага ўскладнення.

Ігар Гаеўскі паведаміў таксама, што прышчэпка памерлай дзяўчынцы праводзілася з ампулы, з якой было прышчэпленае яшчэ адно дзіця. «У другога дзіцяці няма ніякіх негатыўных наступстваў вакцынацыі», - сказаў намеснік міністра.

Намеснік міністра адзначыў, што ў Беларусі за апошнія 20 гадоў не было звязаных з вакцынацыяй даведзеных выпадкаў смерці, а таксама цяжкіх ускладненняў у выніку прышчэпак.

Нагадаем, блізу 16 гадзін 31 траўня ў дзіцячай паліклініцы №1 Гародні пасля ўвядзення камбінаванай вакцыны супраць адзёру, паратыту і краснухі значна пагоршыўся стан здароўя 6-гадовай дзяўчынкі, жыхаркі абласнога цэнтра. Нягледзячы на нададзеную медыцынскую дапамогу, яна памерла ў паліклініцы ў прысутнасці мамы.

Распачатая крымінальная справа аб факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента. Следчыя канфіскавалі ампулы з вакцынамі, выкарыстаныя ампулы і шпрыцы, а таксама медыцынскія прэпараты з кабінета прышчэплівання. Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя для вывучэння ўся медыцынская дакументацыя, фінансава-бухгалтарскія дакументы на атрыманне вакцын, паведамілі ў СК.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках