3 траўня 2024, Пятніца, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні нявесты і барадатыя мужчыны прабеглі дабрачынны марафон

У Гародні прайшла дабрачынная акцыя дзіцячага хоспіса.

Марафон «Дапамагаючы жыццю» прайшоў у горадзе над Нёманам ужо другім разам. Каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем хворых дзяцей, арганізатары выбралі арыгінальную форму. Сімвалічную дыстанцыю ў 600 метраў у цэнтры Гародні па чарзе пераадольвалі нявесты, слінга-мамы, барадатыя мужчыны, пенсіянеры, якія займаюцца скандынаўскай хадой і іншыя, паведамляе «Белсат».

Свае карэктывы ў святкаванне ўнеслі і спякотнае надвор'е, і будні дзень. Напрыклад, за адсутнасцю дастатковай колькасці «барадачоў», знаходлівыя арганізатары наважылі дамаляваць бароды...дзецям. «Нявестамі» маглі стаць нават замужнія дамы, проста надзеўшы вясельную сукенку. Асобная дыстанцыя была прызначаная для немаўлятаў, якія яшчэ не ходзяць. Ім трэба было пераадолець даўжыню ўсяго аднаго мата, каб прайсці марафон.

Кожны ўдзельнік ахвяраваў пэўную суму на патрэбы дзіцячага хоспіса, атрымаўшы пасля ліст з падзякай. Сабраныя грошы пойдуць на патрэбы Гарадзенскага дзіцячага хоспіса і дзяцей, з якімі там працуюць спецыялісты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках