3 траўня 2024, Пятніца, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Клінтан апярэджвае Трампа на 2%

11
CNN: Клінтан апярэджвае Трампа на 2%
Хілары Клінтан

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп скарачае адставанне ад кандыдата Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан.

Кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан, паводле апытанняў, апярэджвае свайго канкурэнта - кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа - на 2%. Пра гэта паведамляе gordonua.com са спасылкай на амерыканскі тэлеканал CNN.

Згодна з пяццю апошнімі агульнанацыянальнымі апытаннямі, Клінтан падтрымліваюць 45% рэспандэнтаў, кандыдата ад рэспубліканцаў - 43%.

За апошнія месяцы Трамп істотна скараціў адставанне ад прадстаўніцы дэмакратаў. Апытанні ў сакавіку-красавіку паказвалі разрыў паміж кандыдатамі на 10-14%.

Клінтан дагэтуль не набрала 2383 галасы дэлегатаў нацыянальнага з'езду Дэмакратычнай партыі, неабходных для афіцыйнага вылучэння кандыдаткай ад сваёй палітычнай сілы. У сваю чаргу Трамп застаўся адзіным кандыдатам ад рэспубліканцаў.

Першым афіцыйным кандыдатам у прэзідэнты ЗША стаў лібертарыянец Гэры Джонсан.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША адбудуцца сёлета 8 лістапада.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках