3 траўня 2024, Пятніца, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады спрабуюць прывабіць інвестараў не пацверджаным радовішчам нафты

21
Улады спрабуюць прывабіць інвестараў не пацверджаным радовішчам нафты
АНДРЭЙ КАЎХУТА

Імавернасць наяўнасці радовішчаў пацвярджаецца – толькі на 30%.

Беларусь мае намер перадаць у канцэсію прыватным інвестарам два радовішчы нафты, паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута.

«Мы разглядаем магчымасць выкарыстання радовішчаў іншымі арганізацыямі і інвестарамі. Зараз два радовішчы, якія выяўлены і не распрацоўваюцца, прапануецца перадаць інвестарам. Найбліжэйшым часам у Гомелі павінен прайсці аўкцыён. Гаворка ідзе пра канцэсіі», - сказаў міністр.

Ён таксама адзначыў, што запасы нафты ў Беларусі і яе здабыча не забяспечваюць патрэбы краіны.

«Асабліва, калі ўлічваць тыя буйныя вытворчасці, якія ёсць у нас. Але ў параўнанні з краінамі, якія нас атачаюць, Беларусь выглядае нядрэнна ў гэтых адносінах. Яна займае 8-е месца ў Еўропе па запасах і здабычы нафты. Пастаянна вядзецца пошук новых радовішчаў. У мінулым годзе было адкрыта новае радовішча, якое ўжо перададзена для засваення», - сказаў Андрэй Каўхута.

Нафта ў Беларусі знаходзіцца на глыбінях ад 3 км і больш. Патрабуецца мінімум $1 млн на бурэнне свідравіны.

«Але ў нас высокая імавернасць наяўнасці радовішчаў - 30%. У іншых краінах яна меншая. Зараз вельмі актуальна, каб разведаныя радовішчы ўводзіліся ў распрацоўку, каб была магчымасць павелічэння аб'ёмаў здабычы. Мы спадзяемся на адкрыццё буйных радовішчаў, але цяпер гэта радовішча 500 тыс - 1 млн т запасаў нафты. У папярэднія гады былі і запасы больш за 1 млн т на адным радовішчы», - дадаў кіраўнік установы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках