3 траўня 2024, Пятніца, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Беражкоў будзе працаваць у Беларускай федэрацыі футбола

7
Уладзімір Беражкоў будзе працаваць у Беларускай федэрацыі футбола
Уладзімір Беражкоў

Ініцыятыва супрацоўніцтва зыходзіла ад старшыні БФФ Сяргея Румаса.

Як стала вядома «Прессболу», Уладзімір Беражкоў, у мінулым галоўны рэдактар «Прессбола» і генеральны мэнэджар хакейнага менскага «Дынама», прыняты на працу ў Беларускую федэрацыю футбола.

Пакуль невядома, што за пасада прапанаваная Беражкову, а таксама кола пастаўленых перад ім задач. Яны, не выключана, будуць агучаны на штомесячным брыфінгу БФФ, які адбудзецца ў Доме футбола 2 чэрвеня. Спікерам там выступіць першы намеснік старшыні федэрацыі Сяргей Сафар'ян, але імаверна і прысутнасць Уладзіміра Пятровіча.

Адзначым, цягам траўня ён працаваў па дамове падраду ў Беларускім клубе біятлону, куды быў запрошаны неўзабаве пасля вызвалення са следчага ізалятара пад падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках