4 траўня 2024, Субота, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі: Праблема з сертыфікатамі так і не развязаная

4
Прадпрымальнікі: Праблема з сертыфікатамі так і не развязаная
ФОТА: NN.BY

Прадпрымальнікі працуюць пакуль да першых праверак.

У студзені прадпрымальнікі выступалі супраць таго, што на іх пераклалі сертыфікацыю прадукцыі. У першыя дні месяца «іпэшнікі» прадэманстравалі пустыя павільёны, а потым сталі выходзіць на плошчу і мітынгаваць каля Міністэрства падаткаў і збораў. Але вось ужо больш за два месяцы - цішыня, нагадвае onliner.by.

- Цяпер уся вастрыня пытання з індывідуальнымі прадпрымальнікамі знятая, - адзначыў журналістам дырэктар дэпартамента прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Пётр Арушаньянц. Ён сёння адкрываў конкурс «Я малюю бізнэс» у цэнтры дадатковай адукацыі «Вікторыя».

- Напал зняты яшчэ ў сакавіку, пасля таго як стала працаваць рабочая група, - мяркуе чыноўнік. - Засталіся нейкія пытанні з тым, як працаваць, нейкае неразуменне з боку прадпрымальнікаў. Для гэтага працуюць і кансультацыйныя рады, бізнэс-саюзы. І зараз прадпрымальнікі ўжо працуюць.

Са слоў Пятра Арушаньянц, ёсць парушэнні ў сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці або не, пакуль невядома. Праверак Дзяржстандарту з гэтай нагоды пакуль не было.

Пры гэтым лідар РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка мяркуе, што сітуацыя як раз такі не развязалася, а закансервавалася.

- Тое, што прадпрымальнікі не выходзяць і не выступаюць, ні пра што не кажа. І няма гарантыі, што нават сертыфікаваны тавар не забяруць на праверку, як гэта ўжо было, - тлумачыць ён. - Акрамя таго, паўтараецца сітуацыя з прызнаннем фальшывымі накладных расейскіх вытворцаў. Памятаеце, як мы выйгралі справу Таццяны Паляковай, а таксама наваполацкіх прадпрымальнікаў? Тады прыйшлося да Вярхоўнага суда дайсці. Але высветлілася, у Шклове цяпер аналагічная сітуацыя. Зноў жа накладныя прызнаюць несапраўднымі. Увогуле, асноўная праблема так і не развязаная. І ўсе працуюць пакуль да першых праверак.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках