4 траўня 2024, Субота, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель не бачыць падстаў для скасавання санкцый супраць РФ

7
Мэркель не бачыць падстаў для скасавання санкцый супраць РФ
Ангела Мэркель

Для ўрада ФРГ важныя ў першую чаргу менскія пагадненні аб урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель не ўважае, што цяпер ёсць падставы для змякчэння санкцый, якія Еўразвяз увёў супраць Расеі, піша Deutsche Welle.

«Канцлерка не бачыць на гэты момант падстаў для паслаблення санкцый», - заявіла прадстаўніца ўрада ФРГ у сераду, 1 чэрвеня.

З яе слоў, якія прыводзіць агенцтва Reuters, для Бэрліна ў першую чаргу важныя менскія пагадненні аб урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, на выкананне якіх ён працягвае намагаць.

У канцы траўня міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што санкцыі супраць РФ «не з’яўляюцца самамэтай».

«Калі мы ўбачым прагрэс у рэалізацыі менскіх дамоўленасцей, то будзем казаць і пра змякчэнне санкцый», - растлумачыў ён.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС ФРГ Марцін Шэфер пацвердзіў імкненне да паступовага скасавання санкцый, заявіўшы, што «прынцып «усё ці нічога» не наблізіць нас да мэты». «У выпадку істотнага прагрэсу павінна быць магчымае таксама паступовае зняцце санкцый», - адзначыў Шэфер.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках