4 траўня 2024, Субота, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Берасця патрабуюць пабудаваць дзіцячыя сады і школы ў рэгіёне

8

У Берасці сацыял-дэмакраты і грамадскія актывісты 1 чэрвеня пачалі збор подпісаў за будаўніцтва дзіцячых садоў і школ у рэгіёне.

Як паведаміў БелаПАН старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, пачатак гэтай акцыі ў межах кампаніі «За наш горад» яны прымеркавалі да Міжнароднага дня абароны дзяцей. На пешаходнай вуліцы Савецкай у Берасці актывісты камунікавалі з жыхарамі горада, збіралі подпісы і распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы, падымалі праблему недахопу такіх устаноў адукацыі ў абласным цэнтры.

Удзельнікі акцыі звярталі ўвагу гараджан, што толькі ў Маскоўскім раёне Берасця, паводле афіцыйных звестак, на атрыманне дашкольнай адукацыі ў 2016/2017 навучальным годзе прэтэндуюць 3652 дзіцяці, народжаныя з 1 верасня 2013 года да 31 жніўня 2014 года, а такога кшталту ўстановы могуць прыняць толькі 600 дзяцей гэтага ўзросту.

«Такая сітуацыя спараджае недавер да сістэмы размеркавання месцаў у дзіцячых садках. Пры вывучэнні размешчанай у сацыяльных сетках, на форумах, сайтах інфармацыі можна знайсці дзесяткі выказванняў аб «кошце» месцаў і агулам аб несправядлівым іх размеркаванні, - дапоўніў Маслоўскі. - Ускосным пацвярджэннем неспрыяльнай сітуацыі ў гэтай сферы з'яўляецца стварэнне камісіі з прадстаўнікоў пракуратуры, дзяржкантролю, аховы здароўя, адукацыі і адміністрацыі Маскоўскага раёна Берасця для прыёму дзяцей у яслі-сад - пачатковую школу №10, што адкрываецца ў новым навучальным годзе».

Са слоў палітыка, дзеянні мясцовай улады для развязання праблемы даступнасці адукацыі для дзяцей па месцы жыхарства малаэфектыўныя. Сучасныя тэмпы будаўніцтва такіх устаноў не дазволяць развязаць яе ў Берасці і праз дзесяць гадоў.

«У падрыхтаваным звароце мы просім Міністэрства адукацыі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на падставе Бюджэтнага кодэкса і ў адпаведнасці з прынцыпам адраснасці і мэтавага прызначэння бюджэтных сродкаў унесці (ініцыяваць) прапановы ў рэспубліканскі бюджэт, - заявіў Маслоўскі. - Па-першае, вылучаць штогод мэтавыя сродкі ў распараджэнне Берасцейскага гарвыканкама на фінансаванне будаўніцтва ўстаноў адукацыі. Па-другое, запланаваць неабходны аб'ём сродкаў на будаўніцтва ў Берасці за год адной-двух пачатковых школ-садоў».

Подпісы пад зваротам плануецца збіраць да 1 жніўня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках