4 траўня 2024, Субота, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі абяцаюць лета цяплейшае, чым звычайна

4
Сіноптыкі абяцаюць лета цяплейшае, чым звычайна

А дажджоў менш за ўсіх дастанецца заходняй частцы краіны.

Пра тое, чым парадуе цяперашняе лета, паведаміў «Комсомольской правде в Беларуси» начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў:

«Лета чакаецца крыху цяплейшым, чым звычайна, сярэдняя сезонная тэмпература паветра будзе на 0,6 градуса вышэй за норму (норма 16,8). Колькасць ападкаў на большай частцы - блізу нормы, па захадзе краіны - менш (норма 244 мм). Але ападкі цягам сезона будуць размяркоўвацца нераўнамерна. Ліўневыя дажджы нярэдка будуць суправаджацца навальніцамі, а часам градам і шквалістым ветрам».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках