2 траўня 2024, Чацвер, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Кебіч прасіў, каб яго подпіс быў пад Белавежскім пагадненнем

5
Станіслаў Шушкевіч: Кебіч прасіў, каб яго подпіс быў пад Белавежскім пагадненнем
Станіслаў Шушкевіч
Фота: charter97.org

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі распавёў, чаму ён не павіншаваў Вячаслава Кебіча з 80-годдзем.

Экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч распавёў «Радыё Рацыя», чаму ён наважыў не віншаваць з 80-гадовым юбілеем былога прэм'ер-міністра Беларусі Вячаслава Кебіча, з якім разам працаваў у 90-я гады:

- Я пачытаў тое, што Кебіч напісаў у сваёй кнізе, і зразумеў, што я яго віншаваць не хачу. Але пажадаў бы, каб ён усё ж такі заставаўся самім сабой. Я калісьці захапляўся працавітасцю Вячаслава Кебіча, яго талентам. Але ён хлусiў у сваёй кнізе, не вельмі добра выказваўся пра сваіх паплечнікаў. А сам фактычна і не павініўся. Адным словам, не той гэта чалавек, каб яго віншаваць.

- Вячаслаў Кебіч назваў Белавежскія пагадненні «пераваротам», у якім сам не браў удзел. Маўляў, адказваў толькі за эканамічныя пагадненні...

- Так, Кебіч забяспечваў прыём гасцей, але, тым не менш, ён быў высокаадукаваным чалавекам і ведаў, што робіцца. Больш за тое - сам вельмі хацеў, каб пад Белавежскім пагадненнем стаяў яго подпіс. Нават прасіў! Хтосьці заняў нейтральную пазіцыю, хтосьці ішоў на падпісанне сумленна.

Тым не менш, Вячаслаў Кебіч - гэта таксама частка беларускага гісторыі. Ці не так?

- Зразумела, і Кебіч быў добрым прэм'ерам. Разумны чалавек, разумна рабіў, слухаў дарадцаў і навукоўцаў. Не дапускаў, каб сябры ўрада рабілі глупства. Як добры кіраўнік рабіў справу, ні на каго асоба ні крычаў... Быў вельмі моцным дырэктарам завода. Іншая справа, што меў свае слабасці, якія не далі яму падняцца на самы высокі ўзровень. Таму Кебіч - гэта такая супярэчлівая асоба.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках