26 красавiка 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарная класіка: у Менску прайшло ралі старадаўніх аўтамабіляў

8

Да ўдзелу ў ралі былі дапушчаныя толькі ўладальнікі аўтарарытэтаў, выпушчаных не раней, чым 30 гадоў таму.

Пакуль хмары канчаткова не згусцелі над сталіцай, у першай палове дня ў Менску стартавала «Oлдътаймеръ-Ралі Менск – 2016», у якім удзельнічалі больш за 30 экіпажаў з Беларусі, Расеі і краінаў Балтыі. Экіпаж аўтамабіля складаўся з кіроўцы (пілота) і штурмана, паведамляе onliner.by.

– Асноўнае ў гэтых спаборніцтвах – не хуткасць, а акуратнасць, дакладнасць і тонкасць разліку з выкананнем правілаў дарожнага руху, – кажуць арганізатары. – Ралі цікавае як для ўдзельнікаў, так і для гледачоў – не кожны дзень на вуліцах сталіцы ўбачыш такую колькасць легендарных аўтамабіляў, якія выдатна захаваліся і знаходзяцца ў выдатнай «спартовай форме».

Заезд пачаўся з Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Маршрут пралягаў праз Дзяржынск – на яго цэнтральнай плошчы машынамі можна было любавацца цягам пары гадзінаў пасля абеду. Пасля 18:00 – фініш заезду ў раёне менскіх вуліц Камсамольскай і Рэвалюцыйнай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках