15 траўня 2024, Серада, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр спорту РФ падбадзёрваў расейскіх хуліганаў на стадыёне

16

Віталь Мутко пасля матчу паміж Англіяй і Расеяй вітаў расейскіх заўзятараў, якія зладзілі бойку на ангельскім сектары.

Аглядальнік брытанскага выдання The Independent Том Пек звярнуў увагу на тое, што міністр спорту РФ і прэзідэнт РФС Віталь Мутко пасля матчу групавога турніру чэмпіянату Еўропы паміж Англіяй і Расеяй павітаўся з расейскімі заўзятарамі, якія праніклі на ангельскі сектар.

«Калі УЕФА будзе ўжываць санкцыі да расейскіх хуліганаў, то хай улічыць, што міністр спорту Расеі Віталь Мутко падбадзёрваў іх», - напісаў Пек у «Твітэры» (пераклад - tut.by).

УЕФА адкрыў дысцыплінарную справу супраць РФС пасля беспарадкаў, якія адбыліся на стадыёне. Расейскіх фанатаў абвінавачваюць у праявах расізму, выкарыстанні піратэхнікі і беспарадках на трыбунах.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках