15 траўня 2024, Серада, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі памёр ангелец, збіты расейскімі фанатамі

28
У Францыі памёр ангелец, збіты расейскімі фанатамі
Фота: Reuters

Лекары дыягнаставалі смерць галаўнога мозгу 51-гадовага мужчыны.

Пра гэта заявіў расейскі консул у Францыі Данііл Болтакс, паведамляе unian.net.

У сувязі з гэтым трагічным фактам французская паліцыя правядзе следчыя мерапрыемствы з затрыманымі расейскімі ўльтрас.

Нагадаем, у аўторак, 14 чэрвеня, французская паліцыя спыніла аўтобус з расейскімі заўзятарамі, якія накіроўваліся ў Ліль на футбольны матч паміж Расеяй і Славакіяй. Пасажыраў і кіроўцаў затрымалі і адправілі ў Марсэль для правядзення следчых дзеянняў у сувязі з масавымі беспарадкамі, якія адбыліся ў горадзе пасля сустрэчы каманд Расеі і Вялікабрытаніі 11 чэрвеня.

Каманды Расеі і Англіі ў першым туры Еўра-2016 згулялі ўнічыю - 1:1. Пасля гэтага заўзятары расейскай і ангельскай каманд зладзілі шэраг сутыкненняў у Марсэлі, у выніку якіх пацярпела блізу 40 чалавек.

Акрамя таго, расейскія фаны напалі на заўзятараў ангельскай каманды ўжо непасрэдна на стадыёне. У сувязі з гэтым УЕФА адкрыў справу ў дачыненні да Расейскага футбольнага саюза. 14 чэрвеня Кантрольна-дысцыплінарны камітэт УЕФА прыняў пастанову, што каманда Расеі ў футболе будзе дыскваліфікаваная з Еўра-2016, калі фанаты каманды яшчэ раз зладзяць беспарадкі на стадыёне.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках