3 траўня 2024, Пятніца, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За пікет супраць беззаконня ў судах і пракуратуры інваліда аштрафавалі на $210

10
За пікет супраць беззаконня ў судах і пракуратуры інваліда аштрафавалі на $210
Барыс Бабок
ФОТА: NOVYCHAS.BY

У сакавіку пацярпелыя ад «беззаконня ў судах і пракуратуры» выйшлі з пратэстам на плошчу Свабоды ў Менску.

Хворага 78-гадовага інваліда II групы Барыса Бабку з райцэнтра Крупкі, Менскай вобласці, аштрафавалі на 4 200 000 рублёў ($210) за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Такую пастанову прыняла 15 чэрвеня суддзя Цэнтральнага раёна Менска Вікторыя Шабуня ў адсутнасці абвінавачанага, паведамляе ПЦ «Вясна».

31 сакавіка на сталічнай плошчы Свабоды Барыс Бабка разам з іншымі актывістамі Грамадзянскай ініцыятыва супраць беззаконня ў судах і пракуратуры браў удзел у пікеце супраць адпісак чынавенства на звароты грамадзян.

16 траўня прадстаўнікі праваахоўных органаў прымусілі хворага пажылога чалавека прыехаць у сталіцу на суд, які не адбыўся. Пасля перанесенага стрэсу ветэран працы быў шпіталізаваны, цяпер прадаўжае лячэнне ў хатнім рэжыме і чакае чарговай шпіталізацыі.

Як паведаміў Барыс Бабка журналістам 14 чэрвеня ён атрымаў позву ў суд, пасля чаго патэлефанаваў сакратару суда і сказаў аб тым, што не можа прыехаць у сталіцу праз стан здароўя. Нягледзячы на такую інфармацыю, суддзя Вікторыя Шабуня правяла судовы працэс. Пенсіянер будзе абскарджваць пастанову суда першай інстанцыі ў Менскім гарадскім судзе.

Інжынер-механік Барыс Бабка шмат гадоў узначальваў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Крупскага раёна, працаваў намеснікам старшыні Крупскага райвыканкама ў будаўніцтве.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках