2 траўня 2024, Чацвер, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў згуляе з фінскім СІКам

БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў згуляе з фінскім СІКам
ФОТА: AP/Сяргей Грыц

Барысаўскі БАТЭ даведаўся пра свайго спаборніка ў другім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

20 чэрвеня ў швэйцарскім горадзе Ньёне прайшло лёсаванне стартавых раўндаў Лігі чэмпіёнаў-2016/17.

Напярэдадні працэдуры лёсавання, УЕФА разбіла ўсіх удзельнікаў на некалькі груп, паменшыўшы колькасць магчымых спаборнікаў беларускага клуба. Такім чынам, у якасці патэнцыйных спаборнікаў БАТЭ заставаліся: Норпечынг (Швэцыя), Крузейдэрс (Белфаст, Паўночная Ірландыя), Дандолк (Ірландыя), СІК (Сейняёкі, Фінляндыя), паведамляе by.tribuna.com.

Першыя матчы другога кваліфікацыйнага раўнду пройдуць 12 і 13 ліпеня, у адказ - 19 і 20 ліпеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках