3 траўня 2024, Пятніца, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчы камітэт РФ скончыў расследаванне забойства Нямцова

6
Следчы камітэт РФ скончыў расследаванне забойства Нямцова
Барыс Нямцоў

Матэрыялы накіраваныя ў пракуратуру для складання абвінаваўчых прысудаў.

СКР скончыў расследаванне ў дачыненні да пяці фігурантаў крымінальнай справы аб забойстве апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова - Заура Дадаева, Шадзіда Губашава, Анзора Губашава, Тэмірлана Эскерханава і Хамзата Бахаева, паведаміў 20 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Уладзімір Маркін, піша РБК.

Паводле ягоных слоў, СКР падчас расследавання сабраў «дастатковую довадную базу», у сувязі з чым справа накіраваная для складання абвінаваўчага прысуду ў пракуратуру.

Пракуратура разглядае крымінальную справу, якая паступіла са Следчага камітэта, і цягам 10 дзён прымае пастанову паводле матэрыялаў. Наглядная ўстанова, згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, можа зацвердзіць абвінаваўчы вырак і перадаць матэрыялы ў суд або вярнуць справу ў СКР для выпраўлення парушэнняў.

Паводле версіі следства, Дадаеву, Эскерханаву, Бахаеву, Анзору і Шашыду Губашавым у верасні 2014 года «Руслан Мухудзінаў i iншыя асобы» прапанавалі не менш як 15 млн руб за забойства Барыса Нямцова. Следчыя высветлілі, што фігуранты справы «старанна рыхтаваліся да забойства», вывучаючы лад жыцця палітыка, месца ягонага пражывання і частага знаходжання, вялі за ім сачэнне.

«Сабраныя следствам довады цалкам пацвярджаюць карыслівы матыў абвінавачаных ва ўчыненні забойства Нямцова, то бок, за абяцанае ўзнагароджанне сумай не меншай за 15 млн рублёў», - паведаміў Маркін.

Крымінальная справа ў дачыненні да пяці фігурантаў накіраваная для складання абвінаваўчага выраку ў пракуратуру. Пракуратура павінна разгледзець крымінальную справу, якая паступіла са Следчага камітэта, і цягам дзесяці дзён прыняць пастанову аб матэрыялах справы. Наглядная ўстанова, згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, можа зацвердзіць абвінаваўчы вырак і перадаць матэрыялы ў суд або вярнуць справу ў СКР для выпраўлення парушэнняў.

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Руслана Мухудзінава, якога следства ўважае за заказчыка і арганізатара забойства, а таксама «ў дачыненні да іншых неўстаноўленых асоб» прадаўжаецца, заявіў прадстаўнік СКР.

Мухудзінаў з лістапада 2015 году знаходзіцца ў міжнародным вышуку. У канцы траўня ў вышук яго абвясціў Інтэрпол. Адвакат сваякоў Нямцова Вадзім Прохараў раней казаў, што адвакаты ўважаюць Мухудзінава толькі за «выканаўцу вышэйшага звяна», але не арганізатара. Са словаў Прохарава, адным з арганізатараў замаху быў калега Дадаева па батальёну «Поўнач» унутраных войскаў МУС Руслан Герамееў.

Следства двойчы спрабавала выставіць Герамееву завочныя абвінавачванні і абвясціць яго ў вышук, аднак абодва разы старшыня СКР Аляксандр Бастрыкін прыходзіў да высновы, што для гэтага недастаткова падстаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках