12 траўня 2024, Нядзеля, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юнкер анансаваў працяг санкцый супраць РФ

2
Юнкер анансаваў працяг санкцый супраць РФ
Жан-Клод Юнкер
ФОТА: AP

Краіны Еўразвязу адназначна наважылі падоўжыць санкцыі супраць Расеі.

Пра гэта ў інтэрв'ю Euronews заявіў кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.

«На гэты момант цалкам ясна, што ў чэрвені мы будзем прадаўжаць санкцыі. Але наступныя шэсць месяцаў мы прадоўжым маніторынг, каб зразумець, ці ёсць дастатковы прагрэс у выкананні менскіх дамоўленасцей для таго, каб зняць частку санкцый», - сказаў Юнкер.

«Я быў у Санкт-Пецярбургу на мінулым тыдні, браў удзел у Эканамічным форуме, а таксама сустракаўся з прэзідэнтам Пуціным. І ў маім выступе, і на сустрэчы з расейскім лідарам я вельмі выразна выказаў думку аб тым, што менскія пагадненні павінны быць выкананыя», - адзначыў кіраўнік ЕК.

«Прасцей кажучы, чым больш выкананых пунктаў менскага пратаколу, тым менш санкцый. Між менскімі дамовамі, іх рэалізацыяй і санкцыямі ёсць прамая ўзаемасувязь», - яшчэ раз агучыў Юнкер агульную пазіцыю ЕЗ датычную антырасейскіх санкцыяў.

Раней агенцтва Reuters у панядзелак паведаміла, што ў Брусэлі падзяліліся меркаванні краін ЕЗ у дачыненні да антырасейскіх санкцый. У той час як Брытанія намагала на захаванні санкцый, прадстаўнікі Славакіі адзначалі іх безгрунтоўнасць. Паводле інфармацыі журналістаў, у скасаванні шэрагу абмежаванняў у дачыненні да РФ таксама зацікаўленыя Італія, Балгарыя і Грэцыя.

Цяпер дзейнічаюць тры пакеты антырасейскіх санкцый ЕЗ. Тэрмін дзеяння эканамічнага санкцыйнага блока заканчваецца 31 ліпеня сёлета. Да 15 верасня дзейнічаюць персанальныя санкцыі супраць грамадзян РФ і Украіны, якія ўважаюцца адказнымі за падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Санкцыі супраць Крыма былі нядаўна падоўжаныя да 23 чэрвеня 2017 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках