26 красавiка 2024, Пятніца, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Басовішчы» выступяць Крамбамбуля, BRUTTO i Navi

На «Басовішчы» выступяць Крамбамбуля, BRUTTO i Navi
Фота: charter97.org

Ужо праз месяц пачнецца Фестываль Музыкі Маладой Беларусі «Басовішча 2016».

Больш падрабязна пра фестываль Басовішча «Радыё Рацыя» распавядалі арганізатары фестывалю Ліда Пякарская і Дар'я Вапа.

— Адна з найбольшых зорак на фестывалі — гурт «Крамбамбуля», які, нагадаю, заявіў, што пасля гэтага альбому ўжо сыдзе ў лясы, таму канцэрт на фестывалі — адна з апошніх магчымасцяў убачыць гурт. Чарговая зорка — гурт «Erik&the Worldly Savages» з Сербіі. Такія балканскія рытмы. Гэта будзе не проста канцэрт, але зможам і патанцаваць, што зробіць нам цудоўны настрой. Таксама гурт «NAVI» — лаўрэат конкурснай часткі ў мінулым годзе і, здаецца, добра вядомы публіцы, бо сёлета таксама быў у адборачным конкурсе на Еўравізію. Гурт «Дзецюкі» прыедзе да нас з новым дыскам і гэта варта ўбачыць. Таксама да нашага line-up далучаецца гурт «Нańba» — польскі гурт з Кракава, які інспіруецца творчасцю паэтаў міжваеннага перыяду. І тут таксама можам сказаць, што будзе кааператыў: «Dzieciuki» і «Нańba» — «Hańbuki». Яны працягваюць сваё супрацоўніцтва. Наступная зорка —гурт BRUTTO, вялікая зорка, якая заўсёды прыцягвае людзей, як мы бачылі, напрыклад, на канцэрце ў Беластоку. На жаль, у нас ёсць і сумныя навіны: мы вымушаныя адклікаць выступ гурту «Аскепак», пра які мы заявілі некалькі дзён таму. Адклікаем не па нашай віне, хлопцы проста напісалі, што сыходзяць у студыйны фармат і не змогуць прыехаць на «Басовішча» поўным складам. Яны вельмі выбачаюцца і перад публікай і перад намі, але не сёлета.

— Фестываль «Басовішча» з году ў год развіваецца ў розных кірунках. Хтосьці, хто быў 10 гадоў таму і летась, убачыць розніцу. Таксама мерапрыемствы, якія суправаджаюць фестываль: фота-выставы, майстар-класы, новыя тэрыторыя побач з Борыкам… Як сёлета выглядаюць гэтыя суправаджальныя мерапрыемствы?

— Мы працягваем нашу ідэю з папярэдняга «Басовішча» — зона «Бязмежжа», што знаходзіцца ля нямётавага мястэчка, там будзе працаваць кухня, як і летась, вегетарыянская. Студыя татуіроўкі «У лісіцы» прыедзе з Менска і можна будзе зрабіць сабе татуіроўку. Таксама з Менска прыедзе Барбершоп — мужчыны змогуць зрабіць сабе стрыжку. Гэта такая інавацыя на фестывалі. Варта таксама ўзгадаць пра беларускую інтэлектуальную гульню, якую плануецца правесці. Гэта нешта накшталт квіз: пытанні пра Беларусь, але не простыя, і трэба мець нейкія веды. Вядома, за гэта прадугледжаны ўзнагароды, таму запрашаем удзельнічаць. Таксама вельмі цікавы пункт праграмы — тэатр, які прыедзе на «Басовішча», але не тэатр, які мы можам проста паглядзець, толькі тэатр, у якім мы самі зможам паўдзельнічаць. Гэта тэатральны кааператыў «FLUG» — група студэнтаў і выпускнікоў тэатральных акадэміяў з Польшчы. Яны пакажуць нам, што такое насамрэч нашае цела, наш голас і магу ўжо сказаць, што праз некалькі дзён у Фэйсбуку з’явіцца паведамленне пра запіс на гэтыя заняткі. Яны пройдуць у суботу і гэта будзе своеасаблівы адпачынак ад музыкі. Блізу дваццаці чалавек змогуць паўдзельнічаць. Запрашаем.

— Вы таксама запрашаеце людзей з Беларусі. Гэтая колькасць паводле вас, арганізатараў, пастаянная ці памяншаецца або павялічваецца. І як вы спрыяеце таму, каб людзей з Беларусі было як мага больш?

— Сёлета нам удалося дамовіцца з консульствам на 200 візаў. Толькі 200, бо сёлета ў Польшчы Сусветныя дні моладзі і таму яны сказалі, што больш даць нам папросту не могуць. Візы будуць бясплатнымі для асобаў да 25-гадовага ўзросту, а для старэйшых — на 50 % таннейшыя. Заяўкі на візы ўжо можна дасылаць на адрас: vizy@basowiszcza.org і зрабіць гэта трэба да пятніцы 24-га чэрвеня. Гэтая інфармацыі з’явіцца таксама ў Фэйсбуку. У заяўцы трэба напісаць імя і прозвішча, дату нараджэння, адрас, кантактны нумар, нумар пашпарту, дата выдачы і тэрмін дзеяння пашпарта. Яшчэ можам дадаць, што ў намётавым мястэчку ў суботу будзе спартыўная гульня, якую мы, арганізатары, хочам правесці, каб лепш пазнаёміцца з удзельнікамі «Басовішча» і гэта будзе больш для забавы і менш паважна. Там таксама прадугледжаны ўзнагароды.

Таксама прыгадваю, што да 10 ліпеня можна апублікаваць у Інстаграме фота з хэштэгам: #basowiszcza, #basowiszcza2016 і выйграць узнагароды. Запрашаем.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках