21 траўня 2024, aўторак, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партфелі для дэлегатаў «Хуралу» каштавалі 1 мільярд рублёў

35

Кожны дэлегат Усебеларускага сходу атрымлівае так званы "партфель дэлегата".

Звычайна ў ім сабраны статыстычны раздаткавы матэрыял і які-небудзь падарунак. Як высветлілася, самі партфелі рабіла фірма "Галантэя". На прадпрыемстве сказалі, што сабе можна замовіць такі ж, толькі без значка. І каштаваць гэта будзе амаль 400 тысяч, перадае Еўрарадыё.

ФОТА СА СТАРОНКІ АДНАГО З ДЭЛЕГАТАЎ З САЦЫЯЛЬНАЙ СЕТКІ

Калі памножыць гэтую суму на 2500 дэлегатаў, атрымліваецца, што толькі адныя партфелі каштавалі мільярд рублёў.

У гэтым годзе ў партфелях ляжалі планшэты. Маладыя ўдзельнікі форуму з радасцю фатаграфаваліся з імі. На здымках відаць, што гэта Samsung Galaxy Tab 7.0.

Фота: euroradio.fm
Фота: euroradio.fm

Цікава, што на сайце дзяржзакупак ёсць толькі адзін тэндэр для закупу гэтых прылад - у чэрвені Менгарвыканкам набывае 400 планшэтаў на суму 1 млрд 499 тысяч. А ад Менска ў сходзе ўдзельнічае акурат 400 дэлегатаў. Больш ні аднаго тэндэру не знойдзена. Мяркуючы з коштаў, гэта тыя самыя прылады. Калі ўлічыць, што ў сходзе бярэ ўдзел 2 500 чалавек, планшэты для іх каштавалі 9,37 млрд рублёў або 475 тысяч даляраў.

Фота: euroradio.fm

Што яшчэ ляжыць у партфелях цяперашніх дэлегатаў - невядома. Але адны толькі планшэты і партфелі каштуюць амаль 526 тысяч даляраў.

З "партфелі дэлегата" IV сходу, які праводзіўся ў 2010 годзе, выдаваліся дзве асадкі, гадзіннік "Луч", мікрахвалеўка "Гарызонт".

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках