18 траўня 2024, Субота, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску правялі акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам

1

Некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі да Галоўпаштамту, каб падпісаць паштоўкі Эдуарду Пальчысу ў турму.

Эдуард Пальчыс - рэдактар сайта 1863x.com, якога абвінавачваюць у распальванні нацыянальнай варожасці, нагадвае «Белсат».

Перад акцыяй міліцыянты спынілі аўтамабіль Яўгена Батуры, затрымалі яго за бел-чырвона-белыя сцягі на аўтамабілі і павезлі ў Маскоўскі РУУС Менска.

Сустаршыня «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч раней прапанаваў 23 чэрвеня з 19:00 да 20:00, без сцягоў і плакатаў сустрэцца каля Галоўпаштамта, каб падпісаць паштоўкі салідарнасці Эдуарду Пальчыса.

Эдуард Пальчыс больш вядомы пад псеўданімам Jhon Silver, не так даўно быў экстрадаваны ў Беларусь з Расеі. Спачатку знаходзіўся ў СІЗА N1 Менска, пасля яго перавялі ў Жодзіна.

Напісаць яму можна на адрас: 222160, Менская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма №8. Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках