2 траўня 2024, Чацвер, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палова замежнай пазыкі - запазычанасці расейскіх прадпрыемстваў перад беларускімі

4
Палова замежнай пазыкі - запазычанасці расейскіх прадпрыемстваў перад беларускімі

Больш за ўсё расейскіх завінавачаных - у МТЗ і «Гомсельмаша».

Амаль палова агульнай сумы замежнай дэбіторскай запазычанасці - запазычанасці расейскіх прадпрыемстваў перад беларускімі. Генпракуратура распавяла, як ідзе справа са спагнаннем замежнай пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці і наколькі ўдаецца вяртаць валютны прыбытак у краіну.

- Толькі ў першым квартале гэтага года ў эканамічныя суды пракурорамі выстаўленыя 47 пазоваў на суму больш за 54 мільёны даляраў ЗША, - паведаміў намеснік Генеральнага пракурора Аляксей Стук, распавядаючы пра праверкі замежнагандлёвых угодаў прадпрыемстваў.

Паводле ягоных слоў, знізіўся крымінальны складнік пры ўкладанні і рэалізацыі гаспадарчых дамоваў у замежнагандлёвых угодах, паведамляе tut.by.

- Сёлета ўдалося вярнуць у гаспадарчае абарачэнне больш за 32 мільёнаў даляраў ЗША дэбіторскай запазычанасці, - паведаміў Аляксей Стук.

Амаль 50% замежнай дэбіторскай запазычанасці прыпадае на расейскіх контрагентаў.

- Мы падтрымліваем дачыненні з расейскімі органамі і ў выкананні, і ў распачынанні крымінальных спраў, калі злачынныя дзеянні ўчыненыя работнікамі расейскіх альбо нашых гандлёвых дамоў, - адзначыў намеснік генпракурора.

Аднак большы вынік, са словаў А.Стука, даюць «падказкі» беларускім прадпрыемствам, якія агароджваюць ад прабелаў у дамовах пры працы з замежнымі партнёрамі.

- Калі мы іх правяраем (айчынныя прадпрыемствы), уносім прадстаўленне і разам намячаем, як яны павінны працаваць са сваімі замежнымі партнёрамі, - пасля гэтага яны так будуюць сваю працу, што гэта дазваляе краінам-контрагентам прывесці ў парадак разлікі і выплачваць запазычанасці. Ёсць станоўчая дынаміка.

Найбольш буйныя расейскія завінавачаныя - гандлёвыя дамы Менскага трактарнага завода: «МТЗ-Краснадар», «МТЗ-Паўночна-Захад», «МТЗ-Сібір». «Брансксельмаш» - буйны завінавачаны «Гомсельмаша». Шмат завінавачаных у Расеі і ў «Белшыны» - аднак разгляд пытання Магілёўскай абласной пракуратурай дазволіў вярнуць прадпрыемству 25 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках