З рахункаў кліентаў «БПС-Сбербанка» знікаюць грошы
26- 24.06.2016, 14:43
- 13,669
У кагосьці знікла некалькі сотняў тысяч, у іншых - многа мільёнаў.
Сёння раніцай многія трымальнікі банкаўскіх карт, надумаўшы скарыстацца сваімі грашыма, былі непрыемна здзіўлены. Як паведамляюць карыстальнікі форуму onliner.by, у кагосьці прапала некалькі сотняў тысяч, у іншых - шмат мільёнаў. «БПС-Сбербанк» ужо прызнаў праблему, і на першым этапе кожнага кантакту з банкам кліент слухае і чытае прабачэнні.
- Сёння раніцай жанчына не змагла расплаціцца за набытыя прадукты (пры плюсе 440 000 ёй далі адмову «недастаткова сродкаў», праверыла - мінус 770 000 на карце, - піша 3dfx. Карыстальнік таксама паведамляе, што ў калегі на працы замест 20 млн рублёў засталося 16 млн.
Званок аператару «БПС-Сбербанка» пачынаецца з паведамлення: «Паважаныя кліенты, цяпер назіраюцца тэхнічныя збоі ў працы сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Нашы спецыялісты робяць усё магчымае для развязання гэтага пытання, скарыстайцеся сістэмай пазней. Выбачаемся...»
- Анастасія, гэтыя прабачэнні датычацца пластыкавых карт?
- Так, адбыўся тэхнічны збой, няправільна рэшту паказвае. Для каментара рабіце афіцыйны запыт, прэс-службы ў нас няма. Дзякуй за званок, усяго добрага.
На сайце праблема абгрунтоўваецца не збоем, а тэхналагічнымі работамі.
У пачатку месяца з аналагічнай праблемай сутыкнуліся кліенты «Беларусбанка». Падрыхтоўка да дэнамінацыі доўжыцца.