26 красавiка 2024, Пятніца, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі заклікалі Брытанію хутчэй пачаць выхад з ЕЗ

У Брусэлі заклікалі Брытанію хутчэй пачаць выхад з ЕЗ
Фота: Bloomberg

Лідары Еўразвязу мяркуюць, што нельга падаўжаць нявызначанасць.

Брытанскі ўрад павінен як мага хутчэй пачаць працэдуру выхаду краіны з Еўразвязу. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве кіраўніка Еўрарады Дональда Туска, прэзідэнта Еўрапарламента Марціна Шульца, старшыні Еўракамісіі Жана-Клода Юнкера і Марка Рутэ, прэм'ера Нідэрландаў, якія цяпер старшынююць у ЕЗ.

Дакумент апублікаваны на сайце Рады ЕЗ пасля таго, як у пятніцу былі абвешчаныя вынікі рэферэндуму ў Вялікай Брытаніі, большасць удзельнікаў якога падтрымалі выхад краіны з Еўразвязу (пераклад - РБК).

«Мы чакаем, што ўрад Злучанага Каралеўства пачне выконваць пажаданне брытанскага народа як мага хутчэй, якім бы хваравітым ні быў гэты працэс. Усякая затрымка толькі неапраўдана падоўжыць нявызначанасць», - гаворыцца ў заяве.

Лідары ЕЗ заклікалі дзейнічаць паводле «ўпарадкаванай працэдуры», прадугледжанай артыкулам 50 Лісабонскай дамовы. «Мы гатовыя без прамаруджання пачаць з Вялікай Брытаніяй перамовы аб тэрмінах і ўмовах яе выхаду з Еўразвязу», - адзначылі ў Брусэлі. Аўтары заявы падкрэслілі, што, пакуль гэты працэс не скончыцца, Лондан будзе паўнавартасным удзельнікам ЕЗ.

Туск, Юнкер, Шульц і Рутэ падкрэслілі, што ў ЕЗ паставіліся да вынікаў рэферэндуму «са шкадаваннем, але павагай». «Гэта беспрэцэдэнтная сітуацыя, але мы будзем адзіныя ў нашай рэакцыі, - паабяцалі лідары ЕЗ. - Саюз 27 дзяржаў прадоўжыць працу. ЕЗ з'яўляецца рамкай нашай агульнай палітычнай будучыні. Мы звязаныя гісторыяй, геаграфіяй і агульнымі інтарэсамі і прадоўжым нашу кааперацыю на гэтай аснове».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках