27 красавiка 2024, Субота, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: Мы тупаем на месцы

19
Аляксандр Глеб: Мы тупаем на месцы
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Калі бачыш, што Вугоршчына і Алабанія гуляюць на Еўра, а мы туды не прабіліся, ахінае туга, - мяркуе футбаліст.

Паўабаронца каманды Беларусі Аляксандр Глеб падзяліўся меркаваннем аб мінулых матчах групавой стадыі Еўра-2016, піша «Прессбол».

«Пакуль турнір слабаваты - няма відовішча. Няма матчаў, ад якіх можна злавіць кайф. Усе каманды даволі роўныя. Хіба што італійцы ды гішпанцы выдзяляюцца. Астатнія ўсе паказваюць добры футбол - ні больш ні менш. З гульцоў вылучаюцца тыя, хто і ў сваіх клубах адыгрывае вядучыя ролі. Той жа Гарэт Бэйл. Ён - лідар каманды Валіі. Ды і наогул, матчы Валіі вельмі баявыя, а гульня каманды даволі кампактная.

Але ўсё ж больш спадабаліся італійцы. Яны спаборніка раскладваюць па паліцах. Але шкада, што ў 1/8 фіналу ім давядзецца гуляць з Гішпаніяй. Такія каманды маглі б упрыгожыць фінал. А наогул, калі бачыш, што каманды Вугоршчыны ды Албаніі гуляюць на Еўра, а мы туды не прабіліся, ахінае туга. Тупаем на месцы», - распавёў Аляксандр Глеб.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках