26 красавiка 2024, Пятніца, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

15-гадовая мянчанка здабыла золата на чэмпіянаце Еўропы ў вулічных танцах

1

У катэгорыі «юніёры» (12-15 гадоў) перамогу адразу ў дзвюх намінацыях атрымала Сафія Гагіна з Менска.

За першыя два спаборніцкія дні Сафія падолела 400 удзельнікаў і ў фінале здабыла золата ў намінацыі «Сола хіп-хоп юніёры», паведамляе tut.by.

У чацвёрты дзень чэмпіянату на «батле» дзяўчына таксама здабыла золата. У гэтым спаборніцтве танцоры выступаюць у фармаце дуэлі са спаборнікам, і чацвёра суддзяў пасля сканчэння спаборніцтваў называюць найлепшага.

- Унікальнасць сітуацыі ў тым, што адна танцорка змагла прайсці да фіналу ў двух розных па характары спаборніцтвах і давяла перавагу беларускай школы хіп-хопу, - тлумачыць бацька Сафіі Ягор Гагін.

Ён распавёў, што дачка займаецца танцамі ўжо дзесяць гадоў, а ён заўсёды браў удзел у яе станаўленні як танцоркі: вазіў на спаборніцтвы.

«Усё пабудавана вакол яе ўдзелу ў спаборніцтвах. Яна здабыла ўжо ўсё, што можна ў Беларусі, на сцяне вісіць блізу 40 медалёў, і цяпер яна пакарае Еўропу», - кажа бацька.

Сафія спрабавала сябе ў розных жанрах: дыска, гімнастыка, тэктонік, потым захапілася хіп-хопам і выступае ў катэгорыі хаўс, дзе таксама здабывае ўзнагароды.

- Яна проста народжаная для танцаў: адразу ўсё схоплівае і робіць. Сафія індывідыум, такіх як яна больш няма. У яе свой уласны стыль і імідж, якія яна стварыла сама. Ёсць ужо тыя, хто паўтарае за ёй, але мала каму гэта ўдаецца, - распавяла трэнерка Сафіі Яўгенія Якаўлева з клуба «Альянс», у якой дзяўчынка займаецца з шасці гадоў.

Сафія скончыла 9 класаў з сярэднім балам 9,5 і марыць стаць хімікам. Са словаў бацькі, па фізіцы ў дзяўчынкі дзясятка, а па хіміі - дзявятка. «Можа, у яе гены адбіліся. Яе бабуля была настаўніцай хіміі. Цяжка чакаць ад дзіцяці вялікіх талентаў і здзяйсненняў! Мы спадзяемся, што яна будзе развівацца гарманічна», - усклікае Ягор Гагін.

Са словаў Ягора Гагіна, калі Сафію спыталі, які з двух медалёў ёй найдаражэйшы, тая адказала: «Медаль, які я здабыла на чэмпіянаце свету восенню ў Аўстрыі».

Сафія Гагіна - абсалютная чэмпіёнка Беларусі. У наступным годзе дзяўчына пяройдзе з юніёрскай катэгорыі ў дарослую. Цяпер трэнер навучае яе свайму майстэрству, каб Сафія магла займацца з малымі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках