27 красавiка 2024, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідара Akute запісалі ў «дармаеды»

4

Раману Жыгараву не выдалі сэртыфікат «творчага работніка».

На мінулым тыдні бас-гітарысту Akute Раману Жыгараву прыйшоў ліст з Мінкульта, у якім музыку патлумачылі, чаму ён не можа атрымаць адпаведны сэртыфікат, перадае «Еўрарадыё».

Выяўляецца, «вынікі творчай дзейнасці не адпавядаюць крытэрам, вызначаным у п.14 Парадку экспэртнай камісіі для пацвярджэння статусу творчага работніка, зацверджаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 траўня 2000 года №747».

Гэты пункт парадку зразумелы: «Пастанова камісіі прымаецца большасцю галасоў прысутных на пасяджэнні чальцоў камісіі адкрытым або таемным галасаваннем». Гэта значыць, за лідара Akute прагаласавала менш экспэртаў, чым было патрэбна.

Сярод тых, хто быў падчас пасяджэння і азнаёміўся з творамі Жыгарава - рэктары Акадэміі музыкі і Акадэміі мастацтваў Кацярына Дулава і Міхаіл Баразна, дырэктар Мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, кампазітар Эдуард Зарыцкі, намеснік старшыні праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў Наталля Вітчанка ды іншыя.

Дарэчы, калегу Рамана, музыку і мастаку Андрусю Такіндангу больш пашанцавала: камісія прызнала яго творчым работнікам у галіне выяўленчага мастацтва.

Нагадаем, з 23 ліпеня 2015 года да 31 сакавіка 2016 года экспэртная камісія выдала 26 сэртыфікатаў. Агулам было пададзена 47 заяў: 16 - ад прадстаўнікоў музычнай індустрыі, 15 - ад літаратараў, 9 - ад мастакоў, 4 - ад мастакоў у жанрах дэкарацыйна-ужытковага мастацтва, 2 - ад дызайнераў і 1 - ад артыста цыркавога жанру.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках