6 траўня 2024, панядзелак, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі чакаецца рост курсаў валют

6
У Беларусі чакаецца рост курсаў валют
ФОТА: REUTERS

Беларускі рубель падацьме далей.

Якім будуць курсы валют найбліжэйшым часам у Беларусі ў сувязі з эканамічнай сітуацыяй у краіне і апошнімі сусветнымі падзеямі, распавядае эканамічны аглядальнік Уладзімір Тарасаў на сайце «Белрынок».

Курс даляра ў дачыненні да еўра

Вынікі рэферэндуму ў Вялікабрытаніі выклікалі «цунамі» на сусветным фінансавым рынку. Курс фунта стэрлінгаў у дачыненні да даляра ЗША 24 чэрвеня зніжаўся прыкладна на 10%, да мінімальнага значэння з 1985 года. А золата за адзін дзень падаражэла на 3%, і яго кошт дасягнуў 1 330 USD за тройскую унцыю.

Вядучыя сусветныя палітыкі і фінансісты паспяшаліся супакоіць інвестараў. Так, ФРС ЗША 24 чэрвеня распаўсюдзіла адмысловую заяву, у якім паведаміла, што гатовая даць даляравую ліквіднасць у выпадку ўзнікнення ў гэтым патрэбы. А кіраўнік МВФ Крысцін Лагард заявіла, што фонд будзе асочваць развіццё сітуацыі на рынках і падтрымліваць іх.

Але цяпер інвестары, экспэрты і палітыкі яшчэ не ўсвядомілі ў поўнай меры, што можа адбыцца. Негатыўныя наступствы здольныя стацца значнымі, бо цяпер цэнтрабежныя тэндэнцыі ў Еўропе ўзмацніліся. Таму можна чакаць з'яўлення новых трывожных навін, якія будуць узмацняць неспакой на рынках. Гэта прычыніцца да зыходу інвестараў у актывы-сховішчы, гэта значыць у золата і даляры.

Аднак і працягу падзення курсаў асобных валют і фондавых індэксаў наўрад варта чакаць, бо сітуацыя няпэўная. Выхад Вялікабрытаніі з ЕЗ зойме некалькі гадоў, гэта значыць, фактычна, пакуль нічога не змянілася. Ды і цэнтральныя банкі вядучых сусветных дзяржаў будуць старацца стабілізаваць сітуацыю. Так, ясна, што ФРС зноў адкладзе павышэнне сваіх таксаў і раней за снежань гэтага года гэтага чакаць наўрад варта. Такія меркаванні падтрымаюць курс еўра.

Таму на гэтым тыдні будзем чакаць сярэдняга зніжэння курсу еўра супраць даляра на рынку Форэкс: на 0,5-1%.

Курс расейскага рубля ў дачыненні да даляра

Нічога добрага не зычыць выхад Вялікабрытаніі з ЕЗ і расейскаму рублю. Кошт нафты падае ў чаканні запаволення тэмпаў росту сусветнай эканомікі і магчымай рэцэсіі ў асобных еўрапейскіх краінах. Гэта разумеюць усе. Міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў 24 чэрвеня заявіў, што для Расеі гэтыя падзеі абернуцца падзеннем кошту нафты і паслабленнем рубля.

Такія настроі вельмі распаўсюджаныя і ўжо самі сабой здольныя зладзіць ціск на расейскую валюту. Так што цяпер пытанне толькі ў тым, наколькі глыбокім станецца падзенне рубля.

Сітуацыя пагаршаецца тым, што і без падзей у Вялікабрытаніі на рынку нафты чакаўся сэзонны спад кошту. Цяпер ён можа паскорыцца і паглыбіцца, што прычыніцца да больш значнага росту курсу даляра ў дачыненні да расейскага рубля, чым чакалася раней.

Аднак кошт нафты пакуль атрымлівае падтрымку дзякуючы скарачэння яе здабычы ў ЗША. Так, паводле звестак кампаніі Baker Hughes, колькасць нафтавых свідравальных установак у гэтай краіне за працоўны тыдзень, што закончыўся 24 чэрвеня, знізілася на 3 (да 421 адзінкі).

Таму цяпер трэба з падвышанай увагай сачыць за расейскім рублём. Але на гэтым тыдні значнае падзенне яго курсу малаімавернае, бо на яго пачатку чакаецца пік падатковых выплат. Але ў цэлым за тыдзень прадказваем паслабленне расейскай валюты прыкладна на 1% у дачыненні да даляра ЗША.

Курс беларускага рубля ў дачыненні да даляра

Такім чынам, альтэрнатывы росту курсу даляра ЗША у дачыненні да беларускага рубля на таргах БВФБ на гэтым тыдні, здаецца, няма. Усё пытанне ў ступені ўмацавання амэрыканскай валюты. Грунтуючыся на зробленай вышэй ацэнцы дынамікі курсаў еўра і расейскага рубля, можна чакаць, што курс даляра на БВФБ вырасце на 1-2%.

Прагноз на панядзелак, 27 чэрвеня

У другой палове дня 24 чэрвеня курс даляра на Маскоўскай біржы знізіўся з узроўню блізу 65,3 RUB/USD да 64,75 RUB/USD, але гэта адбылося пасля моцнага скачка раніцай (з узроўню 64,25 BYR/USD). Гэта паказвае на магчымасць паслаблення курсу даляра супраць беларускага рубля на ранішніх таргах на БВФБ 27 чэрвеня.

Курс еўра ў дачыненні да даляра на рынку Форэкс у сярэдзіне дня 24 чэрвеня апускаўся да ўзроўню 1,1 USD/EUR, затым узняўся да ўзроўню 1,15 USD/EUR, але пад канец таргоў зноў знізіўся да 1,11 USD/EUR. Гэта значыць, умацаванне даляра фактычна спынілася.

Такім чынам, 27 чэрвеня імавернае паслабленне курсу даляра ЗША ў дачыненні да беларускага рубля на БВФБ. Аднак цяпер настроі на рынках змяняюцца вельмі хутка, таму можна чакаць, што ў панядзелак адбудзецца змена пятнічных тэндэнцый і курс даляра супраць еўра і расейскага рубля зноў пачне расці. Таму паслабленне даляра на таргах на БВФБ, відаць, станецца невялікім, у межах некалькіх частак адсотка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках