27 красавiка 2024, Субота, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ісландыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

У Ісландыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

Удзел у галасаванні могуць узяць 245 тысяч ісландцаў.

Як паведамляе выданне Iceland Monitor, выбарчыя ўчасткі адкрыліся а 9.00 (12.00 паводле Менску), піша "Еўрапейская праўда".

Галасаванне будзе праходзіць да 22.00. Першыя вынікі стануць вядомыя а 23.00 (2.00 паводле Менску).

Як паведамляе Deutsche Welle, прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Ісландыі дзевяць. За фаварыта ўважаюць вучонага-гісторыка і палітычнага аглядальніка, 47-гадовага Гудні Ёханэсана, які раней не працаваў на выбарных пасадах. Алафур РаГнар Грымсан, які ўзначальваў краіну цягам 20 гадоў, не мае права ўдзельнічаць у выбарах.

Раней у Ісландыі выказвалі засцярогі, што сенсацыйны поспех краіны на Чэмпіянаце Еўропы ў футболе, які праходзіць у Францыі, можа паўплываць на вынікі выбараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках