26 красавiка 2024, Пятніца, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ісландыя абрала новага прэзідэнта насуперак Еўра – 2016

1
Ісландыя абрала новага прэзідэнта насуперак Еўра – 2016
ГУДНІ ЁХАНЕСАН

Прэзідэнтам Ісландыі стаў 48-гадовы гісторык Гудні Ёханесан.

Экспэрты асцерагаліся, што поспех ісландскіх футбалістаў на ЧЕ можа ўскосна паўплываць на ход выбараў, паведамляе DW.

Канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Ісландыі сталі вядомыя ў нядзелю, 26 чэрвеня. Кіраўніком дзяржавы, як і чакалася, стаў 48-гадовы гісторык Гудні Ёханесан. Ён набраў 37,9% галасоў. Ягоная галоўная канкурэнтка, прадпрымальніца Хала Томасдотыр атрымала 29,9% галасоў выбарнікаў.

Ёханесан раней на займаў палітычных пасадаў. Аднак доўгі час ён у якасці экспэрта вёў на ісландскай тэлевізіі праграму пра сусветную палітыку. Акрамя таго, ён выкладае гісторыю ва ўніверсітэце Рэйк'явіка. Ёханесан з'яўляецца бацькам пяцярых дзяцей.

Поспех зборнай на Еўра – 2016 не стаў перашкодай

Звесткі пра яўку выбарнікаў пакуль невядомыя. Напярэдадні выбараў экспэрты асцерагаліся, што сенсацыйны поспех ісландскай зборнай у футболе на Еўра – 2016 у Францыі можа паўплываць на ход галасавання. Колькасць насельніцтва гэтай краіны складае крыху больш за 330 тысячаў чалавек. Значная частка жыхароў краіны, надзеленых выбарчым правам, у гэтыя дні скіравалася ў Францыю, каб падтрымаць сваю каманду.

Міністэрства ўнутраных справаў Ісландыі аператыўна ацаніла праблему, давялося нават у тэрміновым парадку арганізаваць выбарчы ўчастак на тэрыторыі французскага горада Ансі, дзе ў дзень выбараў размясціліся каманда і фанаты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках