27 красавiка 2024, Субота, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча правядзе саміт дзяржаваў Еўразвяза з нагоды Brexit

1
Польшча правядзе саміт дзяржаваў Еўразвяза з нагоды Brexit

Міністры дзяржаваў, якія не запрошаныя на перамовы краінаў-заснавальніцаў ЕЗ у Берліне, збяруцца ў Варшаве 27 чэрвеня.

Кіраўнік МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі арганізуе ў панядзелак 27 чэрвеня ў Варшаве саміт кіраўнікоў дыпламатый большасці еўрапейскіх краінаў. Мэтай сустрэчы будзе абмеркаванне вынікаў рэферэндуму ў Вялікай Брытаніі, на якім большасць жыхароў краіны прагаласавалі за выхад з складу Еўразвяза. Пра гэта паведамляе «Радыё Польшча» са спасылкай на выданне Dziennik Gazeta Prawna.

Саміт будзе арганізаваны як адказ на сустрэчу 6 краінаў-заснавальніцаў ЕЗ, якая адбылася 25 чэрвеня ў Берліне.

Як паведамляе выданне, міністр Вашчыкоўскі паслаў раніцай праз польскія амбасады запрашэнні для міністраў замежных справаў краінаў ЕЗ, якія не былі запрошаныя кіраўніком нямецкай дыпламатыі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам на пасяджэнне ў Нямеччыне.

Кіраўнік польскай дыпламатыі прапанаваў у панядзелак, 27 чэрвеня, правесці працоўны ланч.

«Трэба вызначыць, як ЕЗ будзе функцыянаваць у новай сітуацыі, якую мадэль перамоваў з Вялікай Брытаніяй трэба абраць. Мы мяркуем, што няма падставаў для паспеху. Пакуль Злучанае Каралеўства не выйдзе з ЕЗ, мы будзе ставіцца да яго як да паўнапраўнага сябра звяза», – сказаў Вітальд Вашчыкоўскі выданню Dziennik Gazeta Prawna.

Адзначым, што 25 чэрвеня адбылося пасяджэнне кіраўнікоў дыпламатыі 6 краінаў-заснавальніцаў ЕЗ, якое было прысвечанае будучаму звязу пасля Brexit.

МЗС Нямеччыны запэўніла, што сустрэча «шасцёркі» не азначае, што з абмеркавання выключаюцца іншыя краіны. Сустрэча ўсяго толькі з'яўляецца прадаўжэннем папярэдніх пасяджэнняў шасці краінаў-заснавальніцаў, якія раней былі арганізаваныя ў Італіі і Бэльгіі.

Нагадаем, што паводле вынікаў рэферэндуму, які адбыўся 23 чэрвеня ў Вялікай Брытаніі, перамогу атрымалі прыхільнікі выхаду краіны з ЕЗ. За такую пастанову прагаласавалі 51,9% выбарнікаў. Супраць – 48,1%. Польшча правядзе саміт дзяржаваў ЕЗ з нагоды Brexit.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках