3 траўня 2024, Пятніца, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спякота ў Беларусі паставіла новыя рэкорды

22
Спякота ў Беларусі паставіла новыя рэкорды

25 чэрвеня ў Менску быў пабіты максімум 102-гадовай даўніны.

Слупок тэрмометра ў сталіцы паказаў у суботу 31,5 градуса супраць 30,6 градуса 25 чэрвеня 1914 года.

Тэмпературныя рэкорды дня пабітыя таксама ў Гародні – 33 градусы (было 30,6 у 1979 годзе) і ў Бярэсці – 31,5 (30,2 у 1951 годзе). Паўтарыўся рэкорд у Віцебску – 31,3 градуса, як у 1940 годзе. Аднак абсалютны максімум дня для ўсёй краіны ўтрымаўся – 33,3 градуса ў Брагіне ў 1957 годзе.

26 чэрвеня ў Менску чакаецца 30 – 32 градусы і такім чынам рэкорд дня зноў можа ўпасці. Раней максімальным паказнікам было 30,7 градуса (1979 год), паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў сувязі з гарачым надвор'ем папярэдзіла пра неабходнасць выканання правілаў бяспечных паводзінаў пры адпачынку і працы.

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе пры магчымасці адмовіцца днём ад паездак у грамадскім транспарце, пазбягаць доўгага знаходжання на адкрытым сонцы, выконваць пітны рэжым і насіць галаўныя ўборы.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках