4 траўня 2024, Субота, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь выйшла ў лідары ў інфляцыі сярод краінаў былога СССР

13
Беларусь выйшла ў лідары ў інфляцыі сярод краінаў былога СССР

За пяць месяцаў спажывецкія кошты ў краіне выраслі на 7%.

Беларусь заняла першае месца на тэрыторыі былога СССР у росце спажывецкіх коштаў у студзені – траўні 2016 года, паведамляе БелаПАН са спасылкай на аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.

За пяць месяцаў спажывецкія кошты ў краіне выраслі на 7%. Далей ідуць Азербайджан (6,7%), Украіна (5,2%), Казахстан (4,2%), Расея (2,9%), Таджыкістан (2,7%), Эстонія (1,5%), Латвія (1,2%), Літва (0,9%) і Малдова (0,3%). Цэны знізіліся ў Грузіі (на 0,3%), Арменіі (на 0,6%) і Кыргызстане (на 1,8%). У Туркменістане апублікаваныя звесткі толькі за першы квартал (рост коштаў склаў 0,57%). Няма звестак з Узбекістана.

Паводле вынікаў студзеня Беларусь была трэцяй у павелічэнні коштаў (1,9%), за студзень – люты – другой (4,8%), за першы квартал – другой (5,7%), студзень – красавік – таксама другой (6,4% ).

У траўні 2016 года Беларусь з ростам коштаў на 0,5% падзяліла другое месца з Казахстанам. На першай пазіцыі Латвія (0,6%). Далей – Расея (0,4%), Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан (0,2%), Украіна і Эстонія (0,1%). Кошты не змяніліся ў Літве, знізіліся ў Азербайджане (на 0,1%), Грузіі (на 0,4%) і Арменіі (на 0,7%).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках