3 траўня 2024, Пятніца, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злоўленая на допінгу расейская алімпійская чэмпіёнка сышла з спорту

5
Злоўленая на допінгу расейская алімпійская чэмпіёнка сышла з спорту
ВОЛЬГА Каніськіна
ФОТА: ЕРА

Вольга Каніськіна, алімпійская чэмпіёнка ў спартовай хадзе, абвесціла пра заканчэнне кар'еры.

«Я не бачу сэнсу вяртацца ў спорт, бо мне не дазваляюць выступаць. Таму я прыняла пастанову закончыць кар'еру спартоўкі», – сказала Каніськіна агенцтву ТАСС.

У студзені 2015 года Расейскае антыдопінгавае агенцтва абвесціла пра дыскваліфікацыю спартоўкі на тры гады і два месяцы, пачынаючы з кастрычніка 2012 года, за ўжыванне допінгу. Паводле гэтай пастановы вынікі Каніськінай за два перыяды, 15 ліпеня – 16 верасня 2009 года і 30 ліпеня – 8 лістапада 2011 года, анулявалі. Такім чынам, РУСАДА дазваляла Каніськінай захаваць срэбраны медаль Алімпійскіх гульняў у Лондане.

Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) не пагадзілася з гэтай пастановай і звярнулася ў Спартовы арбітражны суд (CAS) з патрабаваннем ануляваць усе вынікі Каніськінай з кастрычніка 2012 года да снежня 2015 года. CAS пагадзіўся з патрабаваннем IAAF і абавязаў спартоўку вярнуць узнагароды і прызавыя, заробленыя за выступы на турнірах у гэты перыяд. Каніськіна вярнула срэбраны медаль, атрыманы ў Лондане, і, такім чынам, у яе засталося толькі золата Алімпіяды ў Пекіне (2008 год).

У снежні 2015 года Каніськіна аднавіла кар'еру і выступіла на зімовым чэмпіянаце Расеі, дзе заняла першае месца. Спартоўка планавала выступіць на летнім чэмпіянаце Расеі ў Чэбаксарах, аднак не была дапушчаная да першынства. Арганізатары адмовілі Каніськінай ва ўдзеле, бо яна не вярнула прызавыя грошы, заробленыя на спаборніцтвах, вынікі якіх былі ануляваныя. Пасля гэтага Каніськіна абвесціла пра завяршэнне кар'еры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках