4 траўня 2024, Субота, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Макаеў будзе кіраваць рухам салідарнасці «Разам»

3

На з'ездзе руху салідарнасці «Разам» у Менску абралі сустаршыняў арганізацыі.

Паводле вынікаў III з'езда руху салідарнасці «Разам», які адбыўся ў Менску 25 чэрвеня, абранае новае кіраўніцтва гэтай палітычнай структуры, паведамляюць naviny.by.

Ягонымі сустаршынямі сталі Алесь Макаеў, Алена Таўстая і Юрый Ляшэнка, намеснікамі сустаршыняў – Анатоль Кудласевіч, Ян Лагвіновіч і Святлана Софіна. Дэлегаты з'езда таксама абралі кіроўныя і выканаўчыя органы руху – сейм і сакратарыят.

На з'ездзе быў зачытаны вітальны ліст дэпутатаў Сейма Польшчы. Свае лісты з'езду даслалі дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ігар Луцэнка і лідар дабравольніцкага руху АУН (Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў) Мікола Каханіўскі, які з'яўляецца кіраўніком партнёрскай арганізацыі руху – Камітэта вызвалення палітвязняў Украіны. Менавіта Мікола Каханіўскі і намеснік старшыні руху Алесь Макаеў яшчэ да Рэвалюцыі годнасці ва Украіне падпісалі партнёрскае пагадненне паміж арганізацыямі.

У лісце Каханіўскага адзначаецца: «Насамрэч сітуацыя ў Беларусі не безнадзейная, як некаторыя сцвярджаюць: у беларусаў ёсць надзейны і магутны хаўруснік, – Той, да каго вы звяртаецеся ў сваім гімне!» (гімн «Магутны Божа» – рэд.).

З'езд прыняў шэраг дакументаў, у тым ліку «Пра небяспеку для беларускай дзяржаўнасці палітыкі сённяшняга рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да прадпрымальніцкай дзейнасці», «Зварот да беларусаў», «Свабоду палітвязням!», «Пра геапалітычны выбар Беларусі», «Пра падтрымку Беларускага ўніверсітэта за межамі Рэспублікі Беларусь» і «Пра недапушчальнасць імперскіх знакаў у Беларусі».

З'езд падтрымаў традыцыйную палітыку, якую праводзіў у часы свайго кіраўніцтва рухам ягоны першы старшыня Вячаслаў Сіўчык, даручыўшы яму быць прадстаўніком інтарэсаў «Разам» у кансультацыйных і каардынацыйных структурах беларускай апазіцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках