4 траўня 2024, Субота, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр артыст Расціслаў Янкоўскі

14

Вядомы артыст тэатра Расціслаў Янкоўскі нарадзіўся ў 1930 у Адэсе ў сям'і шляхціца з беларуска-польскімі каранямі.

Расціславу Янкоўскаму было 86 гадоў. Ён быў ганараваны званнямі Заслужанага і Народнага артыста БССР, Народнага артыста СССР (1978).

Ён нарадзіўся ў 1930 у Адэсе ў сям'і шляхціца з беларуска-польскімі каранямі, піша nn.by.

У Беларусь пераехаў з сям'ёй у 1957 і працаваў у Рускім тэатры.

Ягоны брат Алег Янкоўскі таксама быў папулярным артыстам савецкага і расейскага кіно.

Расціслаў Янкоўскі быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1990-1995).

За ягонымі плячыма больш за 160 роляў у спектаклях і прыблізна ў 50 фільмах. У гэтым сезоне Янкоўскі граў Пане Каханку ў п'есе Андрэя Курэйчыка - адной з самых аншлагавых пастановак Менска. Без Янкоўскага цяжка ўявіць фільмы «Вока за вока», «У чэрвені 41-га», «Стацкі дарадца»... Выбітны майстар сцэны 15 гадоў узначальваў кінафестываль «Лістапад».

Сярод узнагарод Янкоўскага - ордэны Францішка Скарыны і Айчыны II ступені. У 2015 актору ўручылі медаль ЮНЕСКА «За значны ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры і культурную разнастайнасць свету». У 2016 ён атрымаў расейскую нацыянальную тэатральную прэмію «Залатая маска».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках