26 красавiка 2024, Пятніца, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Літвой назбіраліся вялізныя чэргі з фураў

На выездзе з Беларусі ў «Каменным Логу» стаіць каля 480 машынаў.

На мяжы з Літвой, у пункце пропуску «Каменны Лог» зноў сабраліся вялізныя чэргі грузавікоў. Паводле звестак сайта Дзяржаўнага памежнага камітэта на стан 14.00, 480 машынаў стаіць на выездзе з Беларусі, пры гэтым чэргаў на ўезд у Беларусь там няма.

Менш напружаная сітуацыя ў «Катлоўцы»:¬ 80 грузавікоў на выезд і 10 – на ўезд. У «Беняконях» і ў «Прывалцы» адпаведна 60 і 40 грузавікоў чакаюць выезду з краіны, чэргаў на ўезд там няма.

У сувязі з такой сітуацыяй у пункце пропуску «Каменны Лог» памежнікі, як звычайна, рэкамендуюць перавознікам і лагістам распрацоўваць іншыя маршруты.

На мяжы з Польшчай сітуацыя спакойная: чарга на выезд з Беларусі з 30 грузавікоў ёсць толькі ў «Брузгах», на ўсіх астатніх пераходах чэргаў няма. На ўкраінскай мяжы ў «Новай Гуце» стаіць 15 фураў на ўезд у Беларусь, на астатніх пераходах чэргаў няма.

Няма чэргаў і на латвійска-беларускай мяжы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках