27 красавiка 2024, Субота, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць прынцыпаў добрага абмену рэчываў

1
Пяць прынцыпаў добрага абмену рэчываў

Правераныя спосабы, якія дапамогуць адрэгуляваць метабалізм.

Багата людзей марыць мець хуткі абмен рэчываў, але не ведае, як гэтага дасягнуць. Адрэгулюйце свой метабалізм з дапамогай некалькіх правераных спосабаў, якія дапамогуць хутчэй спальваць калорыі і не набіраць залішнюю вагу, піша healthinfo.ua.

1. Калі ў Вас напружаная праца, ці Вы часта нэрвуецеся, вельмі парупцеся ўсё ж унікаць адмоўных эмоцый. Пад уплывам хранічнага стрэсу вылучаюцца гармоны адрэналін і картызол. Калі напружанне знікае, адрэналін падае, а картызол застаецца на ранейшым узроўні і стымулюе пачуццё голаду. Таму вам абавязкова варта запаволіць тэмп свайго працоўнага жыцця. Калі гэта немагчыма, пачніце выкарыстоўваць метады рэлаксацыі - ёгу або пілатэс.

2. Прымайце ежу рэгулярна, пераважна кожныя 3-4 гадзіны. У выніку цела будзе спальваць тлушч на безупынна, а не захоўваць яго «на потым». Апошнюю трапезу ладзьце не пазней, чым за 2 гадзіны перад сном.

3. Выдатным спосабам паляпшэння абмену рэчываў з'яўляюцца рэгулярныя фізічныя практыкаванні. Займацца лепш за ўсё раніцай, каб стымуляваць метабалізм з самага пачатку дня. Пачынайце з 30-хвіліннага трэнінгу, а затым пакрысе падаўжайце яго да 45 хвілін.

4. Раніцай, перад сняданкам, выпівайце шклянку гатаванай вады з лімонам. Такая звычка дапаможа вам у барацьбе з заваламі, палепшыць страваванне і, натуральна, паскорыць абмен рэчываў.

5. Для таго каб стымуляваць метабалізм, пры гатаванні страў выкарыстоўвайце як мага больш натуральных зёлак і спецый: кінзу, кардамон, цынамон, базілік і арэгана. А вось солі і перцу ўнікайце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках