26 красавiка 2024, Пятніца, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўжо прапаноўваў «раздзявацца і працаваць» 15 гадоў таму

25

Такі наказ дыктатар даў калісьці работнікам МТЗ.

«Выкіньце вы пакуль гэтую вар'яцкую думка аб прыватызацыі з галавы і пачынайце раздзявацца і працаваць, мужчыны. Паверце, я не хачу ні Міхаіла (Лявонава - былы кіраўнік МТЗ) пакрыўдзіць - мабыць, і ён не будзе тут генеральным дырэктарам, калі прыйдзе новы гаспадар - вы можаце пайсці з торбай, як у народзе кажуць, гэта дакладна. Таму не кідайце пад ногі тое, што яшчэ вас корміць», - заявіў Аляксандр Лукашэнка ў 2001 годзе падчас наведвання Менскага трактарнага завода, піша «Белсат».

Паводле інфармацыі «БелГазеты», былы кіраўнік МТЗ павінен быў узяць удзел у выбарах 2001 года. Пасля ціску на кіраўніцтва прадпрыемства Міхаіл Лявонаў адмовіўся ад удзелу ў выбарчай кампаніі. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжваў прэферэнцыі і фінансавую дапамогу для МТЗ.

Нагадаем, што падчас свайго выступу на «ўсебеларускім народным сходзе» дыктатар прапанаваў «раздзявацца і працаваць». На наступны дзень у беларускім інтэрнэце пачаўся флэшмоб пад хэштэгам #раздеватьсяиработать.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках