26 красавiка 2024, Пятніца, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па новым Панамскім канале прайшло першае судна

4
Па новым Панамскім канале прайшло першае судна

Кітайскі кантэйнеравоз стаў першым суднам, якое прайшло праз толькі што адкрыты расшыраны Панамскі канал.

Абапал канала на яго атлантычным баку судна сустракалі шматтысячныя натоўпы гледачоў, перадае расейская служба BBC.

Пракладка новага рэчышча даўжынёй 77 км пачалася ў 2007 годзе і павінна была скончыцца пад 2014 год.

Аднак страйкі і канфлікты з нагоды фінансавання затрымалі заканчэнне праекта, які каштаваў 5,2 млрд даляраў.

Першы Панамскі канал адкрыўся ў жніўні 1914 года. Яго расшырэнне дазваляе праходзіць праз пярэсмык значна буйнейшым суднам новага пакалення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках