30 красавiка 2024, aўторак, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Качыньскі: Еўразвяз, заснаваны на Лісабонскай дамове, пацярпеў паразу

7
Качыньскі: Еўразвяз, заснаваны на Лісабонскай дамове, пацярпеў паразу
Яраслаў Качынскі
ФОТА: PAP

У Польшчы пераважаюць праеўрапейскія настроі, таму яна павінна браць актыўны ўдзел у будаўніцтве новай «постбрэксітавай» еўрапейскай палітычнай рэальнасці.

На думку кіраўніка партыі «ПіC» Яраслава Качыньскага, калі ЕЗ не будзе рэфармаваны, чарговыя краіны захочуць распачаць тыя ж дзеянні, што і Вялікабрытанія.

«Еўразвяз перажывае крызіс і знаходжанне ў тым, што ёсць, не з'яўляецца натуральным адказам на гэта, бо гэта можа завяршыцца катастрофай. Калі не адбудзецца рэформаў у Еўразвязе, чарговыя краіны захочуць распачаць такія ж дзеянні, як і Вялікабрытанія, напрыклад Францыя. Такія ж настроі ў Нідэрландах, Аўстрыі, Чэхіі. Спіс можа пашырыцца», - сказаў кіраўнік кіруючай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі ў інтэрв'ю выданню «Rzeczpospolita».

Лідэр «ПіС» выказаў занепакоенасць вынікамі рэферэндуму ў Злучаным Каралеўстве, паведамляе «Польскае Радыё».

«Адбылося нешта вельмі дрэннае, не проста дрэннае, а вельмі дрэннае. Таму мы павінны падаць план інстытуцыйных зменаў», - падкрэсліў ён.

На пытанне, ці павінна Польшча, на яго думку, застацца ў складзе Еўразвязу, адказаў: «Вядома, так».

Яраслаў Качыньскі адзначыў, што ў Польшчы пераважаюць праеўрапейскія настроі, і з гэтай нагоды Польшча павінна браць актыўны ўдзел у будаўніцтве новай «постбрэксітавай» еўрапейскай палітычнай рэальнасці.

«Польшча павінна выйсці з ініцыятывай і падаць новы план пераменаў. Неабходна сумленна сабе прызнацца, што бачанне ЕЗ, заснаванае на Лісабонскай дамове, пацярпела паразу», - сказаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках