30 красавiка 2024, aўторак, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія заўзятары прывезлі на ЧЕ-2016 50-метровы сцяг

Польскія заўзятары прывезлі на ЧЕ-2016 50-метровы сцяг
ФОТА: AFP

Матч 1/4 фіналу ЧЕ-2016 паміж камандамі Польшчы і Партугаліі адбудзецца 30 чэрвеня.

Польскія заўзятары падчас чвэрцьфінальнага матчу Еўра-2016 з камандай Партугаліі на трыбунах стадыёна ў Марсэлі разгорнуць агромністы польскі сцяг памерам 52 м на 30 м.

«Бела-чырвонае» палотнішча было пашытае яшчэ ў 2012 годзе з нагоды папярэдняга Чэмпіянату Еўропы ў футболе, які праходзіў у Польшчы і ва Украіне, паведамляе «Радыё Польшча».

«У нядзелю мы атрымалі дазвол ад УЕФА на такую форму падтрымкі падчас сустрэчы. Імаверна, мы адправім сцяг у Францыю аўтамабілем у аўторак», - паведаміў дырэктар паліграфіі Люцыя Яшч.

Пасля папярэдняга Чэмпіянату Еўропы сцяг быў выкарыстаны на некалькіх мерапрыемствах, між іншым, падчас матчу на вадзе з Англіяй у Варшаве.

«Бела-чырвонае» палотнішча стваралася цягам 48 гадзін у лічбавай шырокафарматнай друкарні ў Глівіцэ. Над яго стварэннем працавала блізу 30 чалавек. Сцяг сшыты з поліэфірнага матэрыялу, які не запальваецца. Асобныя палосы - праз вялікую плошчу паверхні - злучаныя падвойным швом. Кошт сцяга склаў 45 тыс. злотых. (блізу 10 тыс. еўраў).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках