30 красавiка 2024, aўторак, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску другі раз за год падаражэлі грамадскія лазні

20
У Менску другі раз за год падаражэлі грамадскія лазні

Падаражанне звязана з выключэннем уладамі лазняў са спісу сацыяльна значных паслуг.

Тарыфы на наведванне лазняў змянілі пасля ўваходжання ў дзеянне пастановы саўміна №8 ад 11 студзеня, згодна з якім цэны на гэтыя паслугі выключаныя з пераліку сацыяльна значных. Цяпер прадпрыемствам дазволена самастойна фармаваць тарыфы. Першая хваля падаражання ў Менску прайшла вясной, калі цэны падскочылі на 10-15 тысяч і склалі ў сярэднім 60-65 тысяч. На той момант гэта было практычна роўна сабекошту, паведамляе tut.by.

З 25 чэрвеня кошт паднялі яшчэ раз. Цяпер квіток у агульнае аддзяленне блізу 80 тысяч ва ўсе адкрытыя для наведванняў дні тыдня (было 60 тысяч у буднія дні і 65 у выхадныя), у душавыя кабіны - 50 тысяч (было 45). У БАК «Лазня» на вуліцы Мар'еўская і БК «Сокал» на Бярозагорскай наведванне агульных аддзяленняў будзе каштаваць 120 тысяч і 90 тысяч адпаведна.

Адзначым, што падвышэнне цэнаў на гэтыя паслугі - прадказальная рэч, пра якую дырэктар «Гарадскіх лазняў» Уладзімір Крук паведамляў яшчэ некалькі месяцаў таму.

«Абсалютна няправільна адразу падымаць цану на лазневую паслугу, як зрабілі ў некаторых рэгіёнах. Трэба ўлічваць плацежаздольнасць насельніцтва, таму цану мы будзем павышаць паэтапна. Нам важна не страціць сваіх кліентаў», - казаў тады Крук.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках