1 траўня 2024, Серада, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Калі мы гэтымі допінгам балаваліся, то мала не падасца

46
Лукашэнка: Калі мы гэтымі допінгам балаваліся, то мала не падасца

Дыктатар пагражае спартоўцам напярэдадні Алімпіяды.

Сёння Лукашэнка правёў нараду аб ходзе падрыхтоўкі беларускіх спаротоўцаў да Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра, паведамляе БелТА.

«Спорт - гэта вялікая палітыка. Вы бачыце, што адбываецца цяпер, якая ідзе барацьба. Напэўна, усё ж такі нейкі палітычны падтэкст у гэтым ёсць. Калі мы гэтымі допінг балаваліся, то мала не падасца. Я абсалютна за чысціню спорту, - падкрэсліў дыктатар. - Калі хтосьці прымае забароненыя прэпараты, то з гэтым трэба змагацца. І нам гэта выгадна. Калі мы не будзем прыхільнікамі чыстага спорту, мы прайграем. Таму што буйныя дзяржавы заўсёды знойдуць магчымасць нас у гэтым перайграць. Калі чысты спорт, у нас больш магчымасцяў заваяваць медалі».

Лукашэнка адзначыў, што для спорту, у першую чаргу спорту вышэйшых дасягненняў, у Беларусі робіцца ўсё неабходнае. «Не думаю, што хтосьці можа сказаць, што не хапіла нейкіх сродкаў, каб падрыхтавацца да Алімпіяды», - сказаў беларускі кіраўнік.

Разам з тым дыктатар падкрэсліў, што «турыстаў» Беларусь у Бразілію не павязе. Ён пацікавіўся, у якіх відах спорту ў нацыянальнай каманды ёсць рэальныя шанцы на годнае выступленне, якая колькасць і якасць ліцэнзій.

«Усе мы разумеем, што на Алімпіядзе слабых спаборнікаў не бывае. З кожным годам усё больш складана здабываць медалі. Але гэта не падстава для апраўданняў, - падкрэсліў кіраўнік. - Мы адышлі ад практыкі канкрэтных медальных планаў. Напэўна, гэта правільна. Не трэба залішне ціснуць на спартоўцаў. Аднак калі мы бачым, што шанцаў няма, ганьбіць краіну і марнаваць народныя грошы не трэба».

Лукашэнка таксама выказаў заклапочанасць у сувязі з тым, што адбываецца ў свеце на фоне і вакол Алімпійскіх гульняў.

«Усе мы сочым праз СМІ за тым, што спорт пераходзіць у вялікую палітычную плоскасць. Гэта датычыцца і допінгавых пытанняў, асабліва мельдонія, які стаў раптам сусветна вядомым. У сувязі з гэтым важна ведаць, ці закранула гэтая праблема нашых спартоўцаў і наколькі. Хаваць нічога не трэба. Вы бачыце, пачалі калупацца ўжо ў прабірках васьмігадовай даўнасці», - сказаў ён.

«Майце на ўвазе, што не павінна быць сітуацыі, калі ў нас падчас выступу ў Бразіліі або праз восем гадоў пачнуць адбіраць медалі. Гэтага быць не павінна. За такія факты будзе персанальная адказнасць. У Менску восенню збярэцца ўся алімпійская эліта Еўропы - і нам не павінна быць сорамна на гэтым форуме», - падкрэсліў Лукашэнка.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках