30 красавiка 2024, aўторак, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэм'ера Малдовы прысудзілі да дзевяці гадоў турмы

Экс-прэм'ера Малдовы прысудзілі да дзевяці гадоў турмы
Улад Філат
ФОТА: ТАСС

Малдаўскі суд прызнаў былога прэм'ер-міністра краіны Улада Філата вінаватым у карупцыі.

Акрамя гэтага, Уладу Філату забаранілі займаць публічныя пасады цягам пяці гадоў. Суд таксама пастанавіў, што ўся незаконная маёмасць экс-прэм'ера, нажытая незаконным шляхам, падлягае канфіскацыі. Сярод канфіскаваных рэчаў Філата пазначаныя некалькі ягоных аўтамабіляў. Суд таксама наклаў на Філата штраф сумай 3 тысячы ўмоўных адзінак, паведамляе РБК.

Пракурор Адрыяна Бецішор заявіла, што бок абвінавачання будзе аспрэчваць пастанову суда. Сам Філат, у сваю чаргу, заявіў, што звернецца ў ЕСПЧ. «Гэта незаконная пастанова. Довады, пададзеныя пракуратурай, не з'яўляюцца сапраўднымі», - заявіў Філат.

22 чэрвеня малдаўская пракуратура запатрабавала прысудзіць Філата да 19 гадоў зняволення. Бецішор таксама заявіла, што абвінавачванне патрабуе канфіскаваць усю маёмасць экс-прэм'ера, аштрафаваць яго і забараніць займаць дзяржаўныя пасады тэрмінам на пяць гадоў.

Нагадаем, Філата затрымалі ў кастрычніку мінулага года паводле падазрэння ў дачыненні да прычынення шкоды эканоміцы Малдовы сумай некалькі соцень мільёнаў еўраў і знікненні мільярда даляраў з банкаў Banca de Economii, Unibank і Banca Sociala. Паводле версіі следства, за некалькі дзён да парламенцкіх выбараў 2014 года яны выдалі невядомым асобам суму з бюджэту Малдовы, прыкладна роўную 12,5% ВУП усёй краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках