27 красавiка 2024, Субота, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беата Шыдла: Еўрапейскія лідары павінны панесці адказнасць за Brexit

1
Беата Шыдла: Еўрапейскія лідары павінны панесці адказнасць за Brexit
ФОТа: DAMIAN BURSZYKOWSKI

Прэм'ер-міністр Польшчы ўважае, што за выхад Вялікабрытаніі з ЕЗ павінны адказаць канкрэтныя еўрапейскія палітыкі.

«Еўрапейскі звяз, еўрапейскія інстытуты прадстаўляюць канкрэтныя людзі, канкрэтныя палітыкі, імёны і прозвішчы якіх вядомыя. Brexit - гэта таксама іх палітычная адказнасць», - заявіла 27 чэрвеня прэм'ер-міністр Польшчы Беата Шыдла, паведамляе Радыё Польшча.

«Палітыкі заўсёды павінны несці адказнасць за сваю дзейнасць, за свае абавязанні. Гэтая палітычная адказнасць датычыцца ўсіх, не толькі тых палітыкаў, якія кіруюць краінамі, але таксама тых, хто кіруе інстытутамі, такімі, як Еўрапейскі звяз», - падкрэсліла Шыдла.

Прэм'ер-міністр Польшчы таксама адзначыла, што крытычныя заявы ў дачыненні да «палітыкі, якую вядуць цяперашнія ўлады ЕЗ» з'яўляюцца не толькі ў Вялікабрытаніі, але «практычна ва ўсіх краінах-сябрах».

«Гэтая палітыка вядзецца ад крызісу да крызісу, так рабілі еўрапейскія лідары цягам апошніх гадоў, калі кожны крызіс хаваўся, з яго не рабілі высноў, толькі гвалтоўна ўводзілі чарговыя абмежаванні для нацыянальных дзяржаваў. Гэта прывяло да таго, з чым мы маем справу», - сказала кіраўніца польскага ўрада.

Беата Шыдла выказала надзею, што на саміце ЕЗ, які пройдзе 28 чэрвеня ў Брусэлі, лідарам краін ЕЗ «хопіць смеласці сказаць, што мы не згодныя, каб у далейшым вялася такая еўрапейская палітыка, таму што яна прывядзе да таго, што не толькі Велікабрытанія пакіне ЕЗ, а да таго, што ўвесь праект пад назвай «Еўрапейскі звяз» будзе ўсё больш слабым і стане развальвацца. А гэта не ў польскіх і не ў еўрапейскіх інтарэсах», - заявіла кіраўніца польскага ўрада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках