26 красавiка 2024, Пятніца, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Аргенціны папрасіў Мэсі не сыходзіць з нацыянальнай каманды

4
Прэзідэнт Аргенціны папрасіў Мэсі не сыходзіць з нацыянальнай каманды
Ліянэль Мэсі
ФОТА: XSPORT.UA

Кіраўнік дзяржавы асабіста патэлефанаваў футбалісту.

Прэзідэнт Аргенціны Маўрысіа Макры далучыўся да футбольных заўзятараў, што заклікаюць гульца нацыянальнай каманды Ліянэля Мэсі не пакідаць каманду.

Кіраўнік дзяржавы асабіста патэлефанаваў Мэсі, каб запэўніць гульца, што горды за яго, і заклікаў футбаліста не слухаць крытыкаў, паведамляе расейская служба ВВС.

Тое ж самае прэзідэнт напісаў і ў сваім твітэры.

Фанаты і легендарны аргентынскі футбаліст Дыега Марадона таксама эмацыйна заклікалі Мэсі не сыходзіць з каманды.

Заяву аб сыходзе з нацыянальнай каманды Мэсі зрабіў пасля таго, як Аргенціна ў фінале Кубка Амерыкі пацярпела паразу ад каманды Чылі.

Асноўны і дадатковы час сустрэчы, якая адбылася 27 чэрвеня ў ЗША, скончылася без забітых галоў, а ў серыі пенальці чылійцы дамагліся перамогі з лікам 4:2.

Пры гэтым Мэсі не рэалізаваў свой пенальці, не патрапіўшы ў створ брамы.

Такім чынам, каманда Аргенціны пацярпела трэцюю запар паразу ў фінале буйных турніраў.

Год таму яна саступіла чылійцам па пенальці яшчэ адзін Кубак Амерыкі, а два гады таму не здолела перамагчы немцаў у фінале чэмпіянату свету.

29-гадовы Ліянэль Мэсі цягам усёй прафесійнай кар'еры выступае за гішпанскі клуб «Барселона».

З ім каманда чатыры разы выйгравала самы прэстыжны еўрапейскі клубны футбольны турнір - Лігу чэмпіёнаў.

Сам Мэсі чатыры разы атрымліваў «Залаты мяч» - узнагароду, якая штогод уручаецца ФІФА найлепшаму футбалісту свету.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках