26 красавiка 2024, Пятніца, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз дэнамінацыю будуць перабоі з залічэннем грошай на мабільныя тэлефоны

Пра гэта мабільныя аператары папярэджваюць абанентаў пры дапамозе SMS.

Аператар МТС пры дапамозе SMS-рассылання папярэдзіў абанентаў аб тым, калі ўжо нельга будзе папоўніць рахунак у сувязі з будучай дэнамінацыяй, і папрасіў паклапаціцца аб станоўчым рахунку грашовых сродкаў загадзя, піша tut.by.

Цікава, што раней аператар ужо паведамляў пра магчымыя праблемы, але тады фармулёўка была не такой жорсткай: 30 чэрвеня і 1 ліпеня «абаненты МТС могуць сутыкнуцца з затрымкамі тарыфікацыі паслуг і залічэння аплаты або іх абмежаваннем».

Пры дапамозе SMS сваіх абанентаў раней папярэдзіў і life:). Гаворка ідзе пра «магчымыя» праблемы, але тэрмін пры гэтым павялічаны да 4 ліпеня.

На момант публікацыі артыкула ніяк не папярэджваў сваіх абанентаў толькі velcom. Магчыма, аператар зробіць гэта ў найбліжэйшы час.

Інтэрнэт-правайдэры таксама загадзя папярэдзілі сваіх кліентаў. Прынамсі, «Белтэлекам» падрабязна распавёў пра тое, з якімі сэрвісамі могуць узнікнуць праблемы ў пераходны перыяд, а «Атлант Тэлекам», як і life:), паведаміў, што «ўзнікненне цяжкасцяў аплаты паслуг магчымае ў перыяд з 30 чэрвеня да 4 ліпеня 2016 года».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках